Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Наш сьцяг і самы вялікі воін Сьвятла

11.10.2016 общество
Наш сьцяг і самы вялікі воін Сьвятла

Вы толькі паслухайце, як мастакі слова тлумачаць нацыянальныя сымбалі Беларусі.

Народ наш беларускі вельмі трапны на вызначэньні і афарызмы. Вось вы толькі паслухайце, як мастакі слова тлумачаць нацыянальныя сымбалі Беларусі.

Падыходзіць падпісвацца група маладзёнаў па год 17 кожнаму.

- Так, канешне, падпішу! – рашуча гаворыць адзін і бярэ бланк.

- Цікава, а чым вам наш сьцяг не падабаецца? – недаўменна запытвае іншы.

- Бо наш – гэта ня наш, – імгненна парыруе падпісант і пачынае запісваць свае дадзеныя.

Падпісвацца падыходзяць тата з маленькім сынам.

- Што гэта? – пытае трохгадовае дзіця.

- Сынок, гэта самы вялікі воін сьвятла! – рашуча тлумачыць бацька сыну і зьвяртаючыся да мяне гаворыць: – «Воіны сьвятла» – самы любімы ягоны сьпеў.

На фота: Бацька Ўладзімер і сын Даніла ля выявы самага вялікага воіна Сьвятла.

Полк гісторыкаў б’ецца над паходжаньнем сьцяга і армія патрыётаў агітуе за «Пагоню». Але самае галонае, што нам трэба ведаць пра сьцягі – яно, як усё Божае стварэньне, адначасна і самае лагічнае: #нашсцяг – гэта бел-чырвона-белы, а той, што быццам бы наш – ня наш. І самае праўдзівае, што нам трэба тлумачыць пра «Пагоню» гэта тое, што яе ўвасабляе самы вялікі воін сьвятла. Таго Сьвятла, за якое мы і змагаемся.

Ты яшчэ не падпісаўся за той сьцяг, які сапраўды наш? Дык ня сьпі ў шапку, бо час кароткі! Кожны вечар апроч сьвятой нядзелі ў пераходзе з Купалаўскай/Кастрычніцкай у бок універсама «Цэнтральны». Хто ня можа выйсьці з дому – электронная петыцыя тут https://petitions.by/petitions/312.

Зьміцер Дашкевіч, «Фейсбук»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]