Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Рух Салідарнасці «Разам»: Беларусь жыла, жыве і будзе жыць!

11.12.2016 общество

Рух Салідарнасці «Разам» заклікае беларусаў у краіне і па-за яе межамі аб’яднацца дзеля абароны суверынітэту Беларусі.

10 снежня 2016 года, адбылося чарговае паседжанне Сойма Руха Салідарнасці «Разам». На сходзе прысутнічалі 32 сябра Сойму, передает «Радыё Рацыя».

Напачатку хвілінай маўчання была ўшанавана памяць сябра Сойма Анатоля Восіпавіча Валахановіча, які 23 лістапада 2016 года сышоў з жыцця.

З дакладамі аб палітычнай сітуацыі выступілі Алесь Марачкін і Вячаслаў Сіўчык. Па выніках Сойму быў прыняты Зварот «Да сябраў і прыхільнікаў Руху, якія апынуліся па-за межамі Беларусі», і Заява «Аб палітычнай сітуацыі».

Таксама была абмеркавана небяспечная экалагічная сітуацыя, якая ўзнікла ў г. Светлагорску і вобласці, і была прынята рэзалюцыя – «На беларускай зямлі няма масца для шкодных прадпрыемстваў».

Былі створаны камісіі Сойму: па культуры, якую ачоліў Алесь Марачкін; па супрацьстаянні этнацыду, якую ачоліў Леанід Лыч; камісія ў падтрымку прадпрымальнікаў – Алесь Макаеў; камісія па палітвязнях – Славамір Адамовіч; камісія па праграмных дакументах – Вячаслаў Сіўчык; эканамічная камісія – Алег Яхімовіч.

Фармаванне рабочых структураў Сойму працягнецца на наступным паседжанні Руха Салідарнасці «Разам».

Зварот

Сойму Руху Салідарнасці «Разам»

Да сябраў і прыхільнікаў Руху, якія апынуліся па-за межамі Бацькаўшчыны.

Шаноўныя сябры!

Беларусь зноўку апынулася аб’ектам інфармацыйнай вайны з боку маскоўскіх СМІ. Менавіта з інфармацыйных атакаў на Украіну пачалася анексія Крыма і расейска-украінская вайна на Данбасе.

Як вядома, існуючы сёння ў краіне прарасейскі рэжым абмяжоўвае магчымасці беларускага народу па абароне нашай Бацькаўшчыны. Але, за ўсе 20 гадоў дыктатуры ў Беларусі , не спынялася барацьба за незалежнасць і дэмакратыю ў нашай краіне. Не аднойчы ўвесь свет бачыў і шматлюдныя акцыі пад бел-чырвона-белым сцягам, і мужнасць беларускіх палітвязняў.

Мы будзем і далей рабіць усё, што ў нашых сілах, дзеля будучыні Беларусі. Мы вельмі просім вас, сябры, перад пагрозай усходняй навалы, актывізаваць сваю дзейнасць у тых краінах, дзе вы жывяце зараз.

25 сакавіка – Дзень Волі, Дзень БНР. Найвялікшае нашае нацыянальнае свята. Просім вас, разам з усімі беларускімі арганізацыямі і простымі беларусамі, арганізаваць годнае святкаванне да 99-х угодкаў прыняцця ІІІ-й Устаўной граматы БНР. Каб увесь свет у чарговы раз пабачыў, што Беларусь жыла, жыве і будзе жыць!

Жыве Беларусь!

10.12.2016 г

г. Менск.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]