Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Я шчасьлівы чалавек»: Варашкевіч выступіў у Магілёве на курсах «Мова нанова»

07.03.2017 культура
«Я шчасьлівы чалавек»: Варашкевіч выступіў у Магілёве на курсах «Мова нанова»

Легендарны музыка выканаў вядомыя і не зусім вядомыя кампазыцыі розных часоў.

«Я шчасьлівы чалавек. Я раблю тое, што мне падабаецца. У мяне ёсьць магчымасьць пісаць і выконваць свае песьні», — лідэр гурту «Крама» Ігар Варашкевіч гасьцяваў на магілёўскіх занятках «Мова нанова» з тэмаю «Замкі», передае «Радыё Свабода».

У грамадзкім цэнтры «Кола» музыка сьпяваў вядомыя і не зусім вядомыя кампазыцыі розных часоў.

На пачатку свайго выступу Ігар Варашкевіч расказаў, што днямі сьпяваў у Магілёўскай папраўчай калёніі № 15.

«Я езьдзіў да сябра. Там я сьпяваў спачатку для вязьняў, а потым для тых хто іх ахоўвае, — казаў музыка. — Выступаў напярэдадні сьвята стагодзьдзя міліцыі. Вось такія рэчы адбываюцца. Дарэчы, для адных і для другіх сьпяваў песьню «Будзь разам з намі».

Пачаў Ігар Варашкевіч выступ з адносна новай песьні «Колькі дарог». Сьпяваў і «Будзь разам з намі» і «Стэфку», якая ўпершыню выконвалася яшчэ ў 1986 годзе.

Адказваючы на пытаньні Радыё Свабода пасьля выступу, Ігар Варашкевіч, сярод іншага сказаў, што ня верыць у сапраўднасьць той нібыта «лібэралізацыі», пра якую цяпер кажуць у Беларусі

«Тое, што называюць «лібэралізацыяй», — патлумачыў ён, — для мяне не лібэралізацыя. Я б не сказаў, што на гэта зусім не зьвяртаю ўвагі. Жыцьцё праходзіць і даводзіцца жыць у тых умовах, якія ёсьць. Але ў нейкі цуд я ня веру. Тое, што адбываецца цяпер у краіне ведае, бадай, толькі той, ад каго тут усё залежыць».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]