Беларускі паэт Канстанцін Севярынец павіншаваў беларусаў з Днём Волі вершам.
ПРЫЗНАННЕ
Да бацькоўскага парога
Прывядзе дарога.
Тут – радзіна, тут – Радзіма,
Дадзеныя Богам.
Як сыноўняе прызнанне
Ў радасці і скрусе
Хай паўстане чыстым ранне
Па-над Беларуссю.
Ваяры на ратным полі
Тут чужынцаў білі:
Баранілі шчасце-долю,
Волю баранілі!
Я за іх святыя душы
Ціха памалюся.
Не адолець лютым сцюжам
Любай Беларусі.
Мне не трэба тое неба,
Дзе чужое сонца.
Мне б агеньчык,
мне б праменьчык
З роднага ваконца.
На святло і на цяпельца
Паімкнуся-мкнуся,
Бо да смерці маё сэрца
Разам з Беларуссю.
25.06.2026
«Лукашенко с криком «Валодзя, Валодзенька, прасти старага дурака» полез с отверткой на вышку»
24.06.2026
Франция, Германия, Польша, Великобритания и Италия согласовали пять ключевых приоритетов перед саммитом НАТО