Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

AKUTE прэзентуюць альбом «Płastyka» на біс

02.05.2017 культура
AKUTE прэзентуюць альбом «Płastyka» на біс

Беларускамоўны альбом высока адзначылi музычныя крытыкi.

Магілёўскі гурт AKUTE ладзіць 6 мая вялікі сольны канцэрт «Płastyka» на біс»!. Падчас выступа таксама прагучаць лепшыя песні з трох мінулых альбомаў, пiша novychas.by.

«Пасля выхаду новага альбома мы прэзентавалі яго больш чым на 40 пляцоўках Беларусі, Украіны, Расіі. Новыя песні атрымалі станоўчыя водгукі не толькі ад аматараў нашай музыкі, але і прыцягнулі новых слухачоў. Зараз мы рыхтуемся да фестывальнага лета і ўжо задумваемся над чарговым альбомам. Будзем радыя бачыць усіх 6 мая ў пабе «Брюгге», мы падрыхтавалі для вас некалькі музычных сюрпрызаў», — кажа Раман Жыгараў, аўтар тэкстаў і басіст AKUTE.

Музычныя крытыкі пра новы альбом AKUTE «Płastyka»:

34MAG.NET:

«Плытка настолькі меладычная, што з другога праслухоўвання падаецца, быццам ты ведаеш гэтыя песні з пяшчотнага дзяцінства. Свежаспечаны рэліз уяўляе сабой шчыльна збіты 40-хвілінны каравай меладычнага року на тэмы хуткаплыннасці жыцця, стомленасці ад кахання і холаду ў вачах».

Сяргей Будкін (партал tuzinfm.by):

«Альбом, які на першы погляд, падаваўся прахадным, калі не правальным, пасля трох-чатырох праслухоўванняў раскрыўся ажно настолькі, што карціць назваць яго самай спелай і вынаходлівай працай у дыскаграфіі магілёўскага гурта».

Таццяна Заміроўская, журналіст«БелГазеты» і калумніст часопіса «Большой»:

«Безусловно, Akute окончательно нашли свой саунд. Безусловно, он оказался чуть более попсовым и "ретро", чем мы подозревали вначале.. Здесь пафос, безусловно, есть, но он тут необходим – исполняя такую музыку, необходимо быть немножечко Боно, чтобы не выглядеть глупо... Akute не боятся эволюционировать, меняться, демонстрировать пресловутую «пластичность» – но при этом они легко и без паники относятся к самоповторам. Это все приятный признак психической и творческой уравновешенности, и это очень располагает».

Вялікі сольны канцэрт AKUTE «Płastyka» на біс» адбудзецца ў Мінску 6 мая ў 19:00 у пабе«Брюгге» (пр. Партызанскі, 6а).

Квіткі можна набыць на сайце і праз кропкі распаўсюду bezkassira.by/buy/2422/, а таксама без камісіі праз сервіс дастаўкі квіткоў «Бегунок» (+375 29 3794742).

Сачыць за навінамі мерапрыемства можна праз суполку «УКантакце» і на Facebook.

Інфалінія: +375259133876.

AKUTE (Магілёў, Беларусь). У склад гурта ўваходзяць вакаліст і гітарыст Станіслаў Мытнік, бас-гітарыст Раман Жыгараў і бубначка Vicky Fatez. Стыль гурта самі музыкі вызначаюць як «дыска-дэкаданс». Моватэкстаў – беларуская.

Паводле прэс-рэлізу

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]