Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вінцука Вячорку ўзнагародзіў чэскі Інстытут дасьледаваньня таталітарных рэжымаў

14.11.2017 политика
Вінцука Вячорку ўзнагародзіў чэскі Інстытут дасьледаваньня таталітарных рэжымаў

Палітык стаў ляўрэатам ўзнагароды «За годнае перайманьне дзейнасьці ў абароне прынцыпаў дэмакратыі, свабоды і правоў чалавека».

Беларускі палітык Вінцук Вячорка — сярод ляўрэатаў узнагароды чэскага Інстытуту дасьледаваньня таталітарных рэжымаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека, паведаляе «Радыё Свабода».

Узнагароду атрымаў таксама славацкі фатограф Цібар Ковач, які здымаў акупацыю жніўня 1968 году і ледзьве не паплаціўся за гэта жыцьцём, і — пасьмяротна — пілёт Тугамір Сэфэравіч, які ў 1953-м быў адным з арганізатараў згону самалёта з Чэхаславаччыны на Захад.

За надзвычайныя дасягненьні ў асэнсаваньні сучаснай гісторыі узнагароджаныя таксама дзьве пісьменьніцы: Зора Дворжакава, аўтарка першай біяграфічнай кнігі пра доктарку Міладу Горакаву, якую абвінавацілі ў «буржуазным нацыяналізьме і падрыхтоўцы дывэрсійнай змовы» і пакаралі сьмерцю; і Катарына Тучкава, якая асьвятляла некаторыя чульлівыя старонкі чэскай найноўшай гісторыі, такія як пасьляваенная дэпартацыя немцаў ды зруйнаваныя за камуністычным часам чалавечыя лёсы.

Інстытут дасьледаваньня таталітарных рэжымаў прысуджае ўзнагароды штогод. Летась да катэгорыі «за грамадзянскую мужнасьць у пэрыяд нацыстоўскай акупацыі ды камуністычнай дыктатуры» дадаліся яшчэ дзьве: «За надзвычайныя заслугі ў асэнсаваньні сучаснай гісторыі» і «За годнае перайманьне дзейнасьці ў абароне прынцыпаў дэмакратыі, свабоды і правоў чалавека», ляўрэатам якой і стаў былы кіраўнік Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

Часткай урачыстай вечарыны, якая адбываецца ў будынку Сэнату, будзе, як і ў ранейшыя гады, канцэрт гурту Spiritu?l kvintet. На акцыі прысутнічае старшыня Сэнату Мілан Штэх. Мэдалі будуць уручаць старшыня рады Інстытуту дасьледаваньня таталітарных рэжымаў Эмілія Бэнэшава і кіраўнік Інстытуту Здэнэк Газдра, разам зь ім таксама Ондрэй Крайняк, які яшчэ да нядаўняга часу кіраваў славацкім Інстытутам народнай памяці.

Вінцук Вячорка — беларускі лінгвіст, палітык і былы старшыня Партыі БНФ. Распрацоўшчык беларускага клясычнага правапісу. Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, асьпірантуру Беларускай акадэміі навук. Чытаў лекцыі, працаваў журналістам і намесьнікам галоўнага рэдактара культурнага часопісу «Спадчына».

З 1979 году Вячорка актыўна ўдзельнічае ў нацыянальна-дэмакратычным беларускім руху, а ў 1988 годзе быў сузаснавальнікам Беларускага народнага фронту, які таксама ўзначальваў у 1999-2007 гадах.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]