Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«100 гадоў гонару, годнасці, права і адроджанай дзяржаўнасці»

10.01.2018 общество
«100 гадоў гонару, годнасці, права і адроджанай дзяржаўнасці»

Беларусы патрабуюць ушанаваць памяць Першага Усебеларускага З'езду, які прайшоў у снежні 1917 года.

Нацыянальны грамадскі аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя БНР прыняў зварот аб ушанаванні памяці Першага Усебеларускага З'езду, які прайшоў у Мінску ў снежні 1917 года, пiша novychas.by.

«Роўна 100 гадоў таму ў Мінску працаваў Усебеларускі з'езд, на які вольным, дэмакратычным шляхам было вылучана амаль дзве тысячы дэлегатаў ад усіх палітычных партыяў, ад дзейсных ворганаў самакіравання, ад бежанскіх хаўрусаў акупаваных губерняў, ад практычна ўсіх грамадскіх і культурніцкіх арганізацыяў, шматлікіх самакіраванняў з усіх этнічных земляў Беларусі.

Гэта быў грандыёзны прадстаўнічы нацыянальны сход па ўсіх паказніках; пры гэтым галоўнае кіраўніцтва Вялікай Беларускай Рады здолела пераадолець ўзніклыя значныя рознагалоссі паміж рознымі арганізацыямі і аб’яднала З'езд і беларускае грамадства ў імкненні да паступовай поўнай незалежнасці Беларусі. Праца З'езду была перапынена небеларускімі немясцовымі і таму нелегітымнымі, п’янымі і ўзброенымі бальшавікамі. Але ўдзельнікі З'езду паспелі сфармаваць Выканаўчы камітэт Рады З'езду, які ўрэшце рэшт і прывёў краіну да абвяшчэння поўнай незалежнасці Беларусі 25 сакавіка 1918 г. Першы Вялікі Усебеларускі З'езд быў значнай прэлюдыяй і выдатнай увярцюрай для стварэння першага Ураду Беларусі, вядомага пад назовам Рада БНР», —? адзначаюць аўтары зварота.

Першы Усебеларускі З'езд 1917 года — вялікая гістарычная падзея ў развіцці беларускай дзяржаўнасці і незалежнасці нашай Рэспублікі Беларусь. Ён павінны заняць сваё ганаровае і пачэснае месца ў айчынным календары. Гісторыю правядзення З'езду і вынікі яго працы павінны вывучаць студэнты ва ўніверсітэтах і дзеці ў школах. Памяць пра З'езд неабходна ўшанаваць ў помніках, назвах плошчаў і вуліц, мемарыяльных дошках у Мінску, Гародні, Магілёве і іншых гарадах Беларусі.

Таму аргкамітэт звяртаецца ў Мінгарвыканкам з просьбай увекавечыць працу Першага Усебеларускага З'езду мемарыяльнай дошкай на будынку Беларускага тэатра імя Янкі Купалы, усталяваць мемарыяльную дошку на былым губернатарскім доме (пл. Свабоды), дзе засядала Вялікая Беларуская Рада, усталяваць мемарыяльную дошку ў гонар абвяшчэння ІІІ Устаўной Граматы БНР 25 сакавіка 1918 года на будынку №9 па вуліцы Валадарскага.

Акрамя таго, аўтары звароту просяць Мінгарвыканкам прысвоіць імя братоў Івана і Антона Луцкевічаў —? бацькоў беларускага Адраджэння —? сучаснай вуліцы Валадарскага. З назваў плошчаў, вуліц, сквераў і іншых гарадскіх аб’ектаў Мінска і іншых гарадоў павінны быць выключаны імёны Кнорын(ш)а, Ландара, Мяснікова (Мяснікянца), Фрунзэ, якія мелі адмоўнае стаўленне да стварэньня беларускай дзяржаўнасьці (як у форме БНР, так і ССРБ), самачынна і непасрэдна спрычыніліся да бальшавіцкага разгону Першага Вялікага Усебеларускага З'езду ў снежня 1917 года.

Зварот падпісалі ганаровы старшыня Аргкамітэту акадэмік Радзім Гарэцкі, выканаўчы старшыня аргкамітэту мастак Мікола Купава, намеснік старшыні аргкамітэту святар Леанід Акаловіч і іншыя.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]