Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Лукашэнка i кавуны

03.02.2018 политика
Лукашэнка i кавуны

Дыктатар дае парады там, дзе трэба спачатку стаць тонкім адмыслоўцам.

На працягу ўжо некалькіх гадоў у жніўні розныя дзяржаўныя СМІ паказваюць рэпартажы з cотак у Драздах, на якіх вырастаюць сапраўдныя вялікія і салодкія беларускія кавуны.

Падаецца так, што дзяржаўная тэлевізія робіць Лукашэнку першапачаткоўцам і прыкладам у вырошчванні гэтай расліны ў Беларусі. Таксама, як і ў выпадку з многімі рознымі пачынаннямі Лукашэнка падаецца гледачу ў якасьці добрага адмыслоўца ў чарговай галіне. Адчуваецца, што да грамадства даносіцца ідэя аб тым, што бахчаводствам могуць і павінны заняцца сяльгаспрадпрыемствы. Мабыць нічога дрэннага ў падобным прыкладзе няма, але ўсё ж такі хочацца прааналізаваць гэтую дзейнасць з розных бакоў.

Перш наперш трэба адзначыць, што насамрэч гэтая ідэя з вырошчваннем кавуноў у прамысловых маштабах сапраўды добрая, адмыслоўцы кажуць, што гэты напрамак можа стаць перспектыўным і даволі рэнтабельным сярод іншых у нашай сельскай гаспадарцы, а сам прадукт – якасныя беларускія кавуны будуць запатрабаваныя на нашым рынку, у немалай ступені могуць замяніць сваіх канкурэнтаў з больш цёплых краін.

У выніку, разумеючы ўсё гэта, хочацца зразумець і іншае: няўжо менавіта Лукашэнка вынаходнік бахчаводства ў Беларусі, няўжо тут ён лепшы і першы? Насамрэч гэта не так. Ставяць тэхналогію і ажыццяўляюць дагляд за раслінамі ў Драздах вучоныя з інстытута агародніцтва. І пры гэтым нават не яны першымі ў свой час вырашылі вырошчваць кавуны ў прамысловых маштабах. Перад агалошваннем тых сапраўдных першапачаткоўцаў у гэтым напрамку спачатку адзначым тое, што адносна паспяховыя спробы вырошчвання гэтай культуры былі на тэрыторыі Беларусі гадоў 50 таму, а вяскоўцы і дачнікі з пераменным поспехам атрымліваюць нейкі ураджай кавуноў на дробных участках ужо дзесяцігодзямі. Істотна, у бок прамысловай мэтазгоднасці сітуацыя пачала мяняцца дзесяцігоддзе – паўтара таму. Гэта звязана з аб’ектыўнымі чыннікамі – клімат у нашай краіне стаў цяплейшым, таксама замежныя селекцыянеры атрымалі гатункі і гібрыды кавуна, якія могуць даваць добры і стабільны ураджай у нашых усё роўна пагранічных умовах для паўднёвай расліны. Дык вось, найбольш хутка адрэагавалі на гэтыя перамены менавіта беларускія фермеры, а не Лукашэнка, калгасы, міністэрства сельскай гаспадаркі, вучоныя ці яшчэ нехта. Прыватныя фермерскія гаспадаркі ужо больш як 10 гадоў паспяхова вырошчваюць кавуны на плошчах, вымяраемых у гектарах зямлі. А вучоныя, дарэчы, падглядзелі гэты факт менавіта ў аднаго с тых першых фермераў, і толькі потым самі заняліся тэмай, зрабілі свае рэкамендацыі па агрэтэхналогіі вырошчвання гэтай культуры ў нашых умовах. Пра ўсё гэта журналісты напісалі пэўную колькасць артыкулаў, знялі рэпартажы яшчэ да таго, як кавунамі заняўся Лукашэнка.

Прааналізуем гэтую сукупнасць дадзеных далей. Відавочна для ўсіх, што менавіта прыватнік фермер працуе не проста на шмат больш эфектыўна, чым калгасы, ён таксама здольны і ўмее вельмі чуйна і хутка рэарагаваць на тэндэнцыіі і перамены ў клімаце, тэхналогіях і ў канцавым выпадку на сітуацыю на рынку. Гэтага не скажаш пра дзяржсяльгаспрадпрыемствы. Яны не проста пры ўсёй падтрымцы працуюць значна менш эффектыўна, ім таксама зверху трэба тыкаць пальцам, паказваць прыклад, даводзіць план і кантраляваць іх жа, бо самі яны амаль нічога не могуць акрамя як высмоктваць сродкі з кішэняў сумленных падаткаплатнікаў. Напрошваецца пытанне: а навошта нам патрэбны гэтыя самыя калгасы? Калі яны з розных пунктаў гледжання саступаюць фермерам? Адмыслоўцы расцэньваюць кавуны ў параўнанні з іншымі раслінамі высокарэнтабельнай культурай. Але пры гэтым, калгасы, многія з якіх пачалі вырошчваць культуру пад прымусам зверху яе ўвесь патэнцыял раскрыць не могуць, часцей за ўсё атрымліваюць ураджай вельмі дробны, ці зусім не атрымліваюць. Гэта пры тым, што выдаткі ўсе роўна робяцца.

Такім чынам прызнаная нават высокая рэнтабельнасць у дрэннага гаспадара трансфармуецца ў стратнасць. Іншая справа - многія фермеры, якія з года ў год атрымліваюць ураджай 20 – 40 тонаў кавуноў на гектар, у лепшыя гады – пад 50. Яны самі ведаюць як і што ім рабіць, як гэта рабіць эфектыўна і нестратна. Але фермераў у нас даволі не шмат, ніякай падтрымкі ад дзяржавы яны не маюць, самае добрае ад яе – гэта выпадкі калі дзяржава не перашкаджае. Лепшыя землі адданы калгасам, датацыі адрасаваны таксама ім, так адбывацца шмат гадоў. Негледзячы на самыя розныя прыклады на карысць фермерства дзяржава нічога не робіць, каб развіваць менавіта яго і па-сапраўднаму забяспечыць сваю харчовую бяспеку без дурной растраты бюджэтных грошай, а можа нават па некаторых напрамках забяспечыць большыя паступленні валюты ў краіну за кошт продажаў сяльгаспрадукцыі за мяжу.

А нероўныя ўмовы у выглядзе адсутнасці дапамогі для фермераў у параўнанні з калгасамі, мізэрныя закупачныя кошты на сельгаспрадукцыю, прыярытэт для калгасаў пры выбары пастаўшчыка ўвогуле прывялі да таго, што колькасць фермерскіх гаспадарак зараз стала меншай у параўнанні з 90-мі гадамі.

Ідэя развіваць бахчаводства ў краіне - правільная, аднак ад мэсэджа не фарміруецца дакладнага разумення на конт таго, якога тыпа гаспадаркі павінны падхапіць узор. У прыкладзе не тлумачыцца хто, калгасы ці фермерскія гаспадаркі змогуць рэалізаваць гэта лепш. Сітуацыя вакол сельскай гаспадаркі зараз такая, што галоўным пытаннем павінен быць выбар адзінай, найбольш эффектыўнай і правільнай формы ўласнасці на сродкі сяльгасвытворчасці – дзяржаўных ці прыватных сяльгасгаспадарак. Пытані па выбару напрамкаў: бахчаводства, бульбаводства і інш. – другасныя. Калі гэтае галоўнае пытанне вырашыцца – усе астатнія другарадныя пытанні развяжуцца самі сабой.

А пакуль разрываецца Лукашэнка у прывядзенні прыкладаў паміж самымі рознымі галінамі ад хакея да кавуноў і бульбы, суе нос у кожную дзірку, дае парады там, дзе трэба спачатку стаць тонкім адмыслоўцам, замест таго, каб проста прыняць найбольш правільнае рашэнне і па-сапраўднаму даць дарогу тым, хто сам ведае што і як рабіць тым, хто будзе ставіцца да свайго пачынання з сапраўднымі увагай і адказнасцю.

Віктар Бульба, ucpb.org

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]