Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ігнат Грынявіцкі – беларус, які змяніў гісторыю сваёй краіны

01.03.2025 культура
Ігнат Грынявіцкі – беларус, які змяніў гісторыю сваёй краіны

Падзея, якая патрэсла свет, адбылася 1 сакавіка.

1 сакавіка 1881 года свет патрэсла навіна пра смерць імператара Аляксандра II, якая стала вынікам замаху, які ажыццявіў Ігнат Грынявіцкі.

Гэта падзея, якая стала ключавым момантам у гісторыі Расеі, у значнай ступені звязана з Беластокам, дзе Грынявіцкі атрымаў адукацыю ў мясцовай гімназіі, перадае «Радыё Рацыя».

Кажа беларускі актывіст Барыс Балтэ, які жыве ў Ізраілі:

– Ігнацій Грынявіцкі – гэта той чалавек, які, ахвяраваўшы сабой, зрабіў сваю справу. Гэтае забойства расейскага цара паўплывала на нашу гісторыю. І зрабіў гэта менавіта беларус, ідэнтыфікаваў сябе як ліцвін, і пра гэта самі кажуць народавольцы. Ён уваходзіў у склад «Гоману» – групы беларусаў, якія вучыліся ў пецярбургскіх універсітэтах, марыла пра пабудову Расейскай дэмакратычнай федэрацыі, дзе Беларусь будзе мець аўтаномію менавіта як суверэнную, аўтаномную дзяржаву, каб у Беларусі з’явілася свая сацыяльна-рэвалюцыйная партыя.

Ігнат Грынявіцкі, вядомы беларускі рэвалюцыянер, атрымаў адукацыю ў Беластоцкай гімназіі. З 1858 года гімназія размяшчалася ў будынку на вуліцы Варшаўскай, 8. Сёння па гэтым адрасе знаходзіцца VI Агульнаадукацыйны ліцэй імя караля Жыгімонта Аўгуста.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]