Знойдзена ўласнаручнае сведчанне легендарнага генерала аб нацыянальнай прыналежнасці.
Язэп Булак-Балаховіч (1894-1923) – беларускі вайсковы дзеяч, афіцэр пяхоты арміі Расейскай імперыі, палкоўнік Белай арміі, намеснік камандзіра добраахвотніцкіх атрадаў у складзе польскай арміі ў 1920 г., удзельнік антыбальшавіцкай барацьбы ў 1918-1920 гадах. Быў забіты савецкімі агентамі 11 чэрвеня 1923 года, пахаваны на могілках у Белавежы.
У Цэнтральным вайсковым архіве ў Рэмбертове (Польшча) захоўваецца «Кваліфікацыйная анкета для Верыфікацыйнай камісіі» Язэпа Балаховіча, перадае «Радыё Рацыя».
Анкета запоўненая ўласнаручна, сярод іншай асабістай інфармацыі ёсць і «нацыянальнасць», дзе напісана – беларус.
Фота: Centralne Archiwum Wojskowe w Rembertowie