Нашая гicторыя вартая таго, каб пра яе памятаць.
Цыкл лекцый да сотых угодкаў абвяшчэння незаленасці БНР, распачаты Арт-Сядзібай, працягнула сустрэча з мастацтвазнаўцам і гісторыкам архітэктуры Сяргеем Харэўскім, пiша «Радыё Рацыя».
Ён зладзіў для гасцей імпрэзы віртуальную экскурсію па мясцінах «запачаткавання беларускай дзяржаўнасці» у Менску. Амаль усе будынкі, звязаныя з гэтымі падзеямі захаваліся.
«На кожным з гэтых будынкаў мусіць быць усталяваная мемарыяльная шыльда. А тое, што нашыя вуліцы названыя імёнамі катаў – гэта ганьба», – кажа Сяргей Харэўскі.
– Нашыя вуліцы павінны насіць імёны айцоў БНР. Людзей абсалютна шчырых, абсалютна сумленных, на руках чыіх не было крыві. Увага да рэчаў абсалютных, як чалавечае жыццё і свабода чалавека. Нам яшчэ варта таму павучыцца. Роўна як і павазе да сваіх апанентаў.
Арт-Сядзіба прапануе далучыцца і да жывой экскурсіі Сяргея Харэўскага непасрэдна па адрасах БНР у Менску 21 сакавіка.