Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Думай. Гавары. Пішы. Не бойся»

10.03.2018 общество
«Думай. Гавары. Пішы. Не бойся»

Як гарадзенскія журналісты адстойвалі права на свабоду слова і сваю прафесію.

Якімі былі незалежныя выданні эпохі перабудовы і незалежнай Беларусі? Як стваралася гісторыя непадцэнзурнага слова ў Гродне.

Пра гэта раскажа вялікая выстава «Непадцэнзурная Гародня. 1983?2018?, якая стала своеасаблівым летапісам свабоды слова ў горадзе за апошнія 35 год, пiша Hrodna.life.

Арганізавалі выставу пляцоўка HrodnaMediaRoom, Цэнтр гарадскога жыцця і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Канец 80-х — пачатак 90-х быў часам аптымізму, абуджэння грамадскай актыўнасці і веры ў свабоду, якая можа пабудаваць справядлівае грамадства. У гэты час адбыўся сапраўдны „бум“ нараджэння прынцыпова новых выданняў, што стала абсалютная новай з’явай для нашага грамадства.

У 2000-я незалежныя журналісты ахрэсцілі Гарадзеншчыну „зонай“ рызыкі»: тут пачалася зачыстка незалежных СМІ, першыя пасадкі журналістаў за выказванне сваёй думкі. Разам з тым гарадзенцы паказалі прыклад сапраўднай прафесійнай салідарнасці, які будуць вывучаць на новых факультэтах журналістыкі ў будучай Беларусі.

«Наша выстава распавядае пра характэрную рысу жыхароў нашага горада — жаданне быць свабоднымі. Нават у самыя змрочныя часы ў Гародні заўсёды жылі людзі, якія былі свабоднымі і адстойвалі сваё права на гэта», — кажуць арганізатары.

Выстава распавядае пра падзеі ў горадзе ад 1983 да сённяшняга дня: з’яўленне і знікненне першых непадцэнзурных часопісаў, газетаў «Рэанімова», «Пагоня», «Біржа інфармацыі» і «Рэпарцёр»; Радыё НБК; пераслед журналістаў і актывістаў і адстойванне імі свайго права на прафесію.

«Прадстаўленая выстава толькі частка велізарнай калекцыі архіўных матэрыялаў. Прыйдзе час, і яны стануць асновай для кнігі альбо музейнай экспазіцыі», — адзначаюць арганізатары.

Выстава прысвячаецца 100-годдзю аднаўлення беларускай дзяржаўнасці - абвяшчэнню незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, якая фактычна заклала падмуркі сённяшняй незалежнай Беларусі і дэмакратычных каштоўнасцей, у тым ліку і свабоды слова.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]