Вось і ўзгаднілі падыходы.
«Белорусская Православная Церковь не планирует отмечать 100-летие Белорусской Народной Республики ни молебнами, ни обращениями, ни богослужениями», - заявил председатель Синодального информационного отдела БПЦ протоиерей Сергий Лепин».
Вось і ўзгаднілі падыходы…
Беларуская праваслаўная царква гэтак жа злітая з расійскай уладай, як і руская праваслаўная царква. І пакуль будзе так, нічога беларускага ад Беларуская Праваслаўнай Царквы Беларусь не дачакаецца.
А «беларуская праваслаўная ўлада» хіба збіраецца адзначаць юбілей першай беларускай дзяржавы? Не. Іерархі яе толькі сказалі: «Мы вам дазваляем адзначыць» (у межах дазволенага).
Хто - «мы»? Каму - «вам»? 100-годдзе БНР - свята апазіцыі? Не народнае свята? Не нагода на дзяржаўным узроўні сцвердзіць ідэю незалежнасці, закладзеную ў БНР?
Масква. Крэмль. РПЦ… Усё азіраемся, баімся… Дык так было і будзе: Масква, Крэмль, РПЦ. І ўсё будзем азірацца ды баяцца?..
Пытанняў больш, чым адказаў. Так што ніякай эйфарыі. Бо пакуль мы займелі толькі юбілейную дату, а не беларускую незалежную дзяржаву. І нават не яе гісторыю.
Уладзімір Някляеў, «Фэйсбук»