Плануецца, што мерапрыемствы працягнуцца да 16 гадзін.
Мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю БНР, пройдуць 25 сакавіка ў Дзіцячай музычнай школе і ў парку імя 30 год УЛКСМ. Арганізатары запланавалі музычныя нумары, выступы гісторыкаў, фотазоны, выставу-продаж вырабаў рамеснікаў, пишет intex-press.by.
Пачнецца свята ў 12 гадзін ў парку імя 30 год УЛКСМ (малады парк). Мерапрыемствы тут ладзіць рух «За свабоду». Каардынатар гэтага руху па Брэсцкай вобласці Юрый Казакевіч кажа, што для гасцей свята будуць арганізаваны выстава-продаж вырабаў рамеснікаў, майстар-класы, выступы гісторыкаў і музычных гуртоў, фотазона і іншае. Дасягнута дамоўленасць аб выступленні беларускага барда Зміцера Бартосіка. Яго выступ пачнецца прыблізна ў 14 гадзін 30 хвілін. Галоўным дакладчыкам па гісторыі БНР будзе кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў.
– Прыход на свята ў нацыянальным адзенні і з нацыянальнай сімволікай вітаецца, – кажа Юрый Казакевіч.
Плануецца, што мерапрыемствы працягнуцца да 16 гадзін.