Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Уладзiмiр Някляеў - старшаму змены на Акресцiна: Выйдзi на Плошчу і выгукнi за мяне «Жыве Беларусь!»

26.03.2018 политика
Уладзiмiр Някляеў - старшаму змены на Акресцiна: Выйдзi на Плошчу і выгукнi за мяне «Жыве Беларусь!»

Палітык і паэт згадаў, як «святкаваў» Дзень Волі ў турме на Акрэсціна.

Адзін з лідэраў БНК Уладзiмiр Някляеў распавёў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», як размаўляў са старэйшым змены ў турме на Акрэсціна.

«25 сакавіка. Турма на Акрэсціна. 8 раніцы. «Шмон» у камеры. Арыштантаў - на прадол (калідор). Праверка. Старшы змены:

- Некляев!

- Так, я.

- Вопросы?..

- Няма. Ёсць віншаванне.

- Что?

- Віншанне. Віншую асабовы склад вашай пеніцыярнай установы з вялікім нацыянальным святам: стагоддзем Беларускай Народнай Рэспублікі! З юбілейным Днём Волі! Я хацеў бы адсвяткаваць яго на галоўнай плошчы сталіцы краіны, але па незалежных ад мяне прычынах не магу гэтага зрабіць. Таму прашу тых з вас, хто падзяляе ідэю незалежнасці нашай Айчыны, выйсці сёння на Плошчу і выгукнуць за мяне: «Жыве Беларусь!»

Маўчанне.

Першы голас: «Ды яго ў карцэр…» Другі прамычаў нешта як бы не згадзіўшыся з першым, а старшы скамандаваў: «На место в камеру!»

Чым не зрэз нашага грамадства?» - уздымае пытанне паэт і палітык.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]