Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Мы будзем стаяць да апошняга»

04.04.2018 политика
«Мы будзем стаяць да апошняга»

Сышоў з жыцця мужны беларус Андрэй Макараў.

Многія гомельскія ўдзельнікі гарачай вясны 2017 года запомнілі рашучага мужчыну з глыбокім шнарам на твары, які заўжды ішоў на чале калоны пратэстоўцаў. Некаторыя актывісты памылкова лічылі, што Андрэй страціў здароўе падчас савецкай інтэрвенцыі ў Афганістан. Але насамрэч маладога беларускага прызыўніка кінулі на задушэнне нацыянальнага паўстання ў Азербайджане. Падчас зварушэнняў, якія адбыліся ў Баку 20 студзеня 1990-га года, Андрэй Макараў быў паранены пратэстоўцамі, пасля чаго ён стаў інвалідам, часткова страціў зрок.

На адным судзе, на якім у чарговы раз ілжэсведчылі супрацоўнікі міліцыі, ён неяк казаў, што на сваёй шкуры адчуў, што такое быць "гарматным мясам". Адпаведна, не зайздросціць хлопцам з органаў, калі народ насамрэч уздымецца. Пару тыдняў таму я дамовіўся з ім на гутарку. Хацеў падрабязна распытаць яго пра крывавую бакінскую трагедыю, у якой загінула больш за 100 мірных жыхароў. Страты савецкіх вайскоўцаў тады склалі больш за 20 чалавек. Як кажуць гісторыкі, у тую ноч "Масква страціла Азербайджан". Цяпер шкадую, што не паспеў запісаць на дыктафон успаміны відавочцы "Чорнага студзеня"...

Памятаю яшчэ, як Андрэй Макараў шчыра абурыўся, калі Святлана Алексіевіч у Гомелі падзялілася сваімі страхамі пра прадчуванне вялікай вайны. Нобелеўская лаўрэатка прывяла словы свайго знаёмага, мадэльера Сашы Варламава, які заявіў, што, відаць, яшчэ "давядзецца ўцякаць адсюль". Андрэй спецыяльна дачакаўся канца сустрэчы, калі разышліся ўсе "паляўнічыя за аўтографамі", падышоў да пісьменніцы са словамі: "Не мы павінныя ўцякаць, а ворагі Беларусі мусяць баяцца. Мы будзем стаяць да апошняга".

Каго-небудзь іншага можна было б абвінаваціць у пафасе, але Андрэй казаў так, што сумнявацца ў ягоных словах не выпадала. Беларусь страціла грамадзяніна, сям'я -- кармільца. Хай зямля яму будзе пухам.

Мiкола Бенька, Фэйсбук

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]