Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Будзе вялiкая перамога, калi мы вернем належнае месца беларускай мове»

13.08.2018 культура
«Будзе вялiкая перамога, калi мы вернем належнае месца беларускай мове»

Бацькi беларусікаў-першакласнікаў з Баранавіч дамаглicя свайго.

Дзесяць дзетак-першаклашак з Баранавіч будуць навучацца ў гэтым годзе ў класе гімназіі №4 на беларускай мове, пiша cайт ПЦ “Вясна”.

Пра гэта стала вядома бацькам з адказу баранавіцкага гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні А.Гарбуза.

“Клас з беларускай мовай навучання будзе адкрыты ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія №4 г. Баранавічы” і размешчаны на базе дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі “Яслі-сад №50 г. Баранавічы”, - значыцца ў адказе.

Нагадаем, што змаганне саміх бацькоў, сябраў Баранавіцкай арганізацыі таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны ды праваабаронцаў было няпростым. І пачалося яно яшчэ летам прошлага года. Адбылося нямала сустрэчаў бацькоў з дырэктарам гімназіі № 4, намеснікам старшыні Баранавіцкага гарвыканкама А. Гарбузам, старшынём гарвыканкама Ю. Грамакоўскім ды загадчыкам ГАРАНа Пузікавым. Юрыдычыную дапамогу аказваў праваабаронца ПЦ “Вясна” Сяргей Гоўша, які рыхтаваў скаргі ў дзяжустановы.

“Нарэшце баранавіцкія ўлады знайшлі з бацькамі паразуменне. Перамога маленькая. Будзе яна вялікай, калі мы вернем у Беларусі належнае месца беларускай мове!” - падкрэсліў Сяргей Гоўша.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]