Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Павел Севярынец: «Справа медыкаў» - гэта класічнае адцягненне ўвагі

23.08.2018 политика
Павел Севярынец: «Справа медыкаў» - гэта класічнае адцягненне ўвагі

Лукашэнка б’е па медыках і той сістэме, якую фактычна сам ствараў.

«Спектаклем і відовішчам для насельніцтва» называе сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Павел Севярынец нашумелую карупцыйную «справу медыкаў», паведамляе «Радыё Рацыя».

«Цар даў загад і КДБ пакараў баяраў, паказаў, што змагаецца з карупцыяй», – адзначае палітык.

– Гэта класічнае адцягненне ўвагі. Лукашэнка б’е па медыках і той сістэме, якую фактычна сам ствараў. За 24 гады Лукашэнка стварыў такую сістэму аховы здароўя, такую сістэму дзяржаўных закупак, тэндэраў, такую сістэму падпарадкавання, якая ў нас зараз ёсць. І зараз пачынаюцца крыкі пра тое: ага, крадуць, ніхто не ведаў, а там мільёны даляраў. Гэта ўсё спектакль, які мы назіраем час ад часу з той ці іншай катэгорыяў дзяржаўных службоўцаў, каб іншым было страшна, каб іншыя падпарадкоўваліся, баяліся.

Напярэдадні ў Беларусі сталі вядомыя першыя прысуды удзельнікам карупцыйнай схемы ў сферы Міністэрства здароўя. Загадчыца клініка-дыягнастычнай лабараторыі 9-га гарадскога клінічнага шпіталя Менска асуджаная да 3 гадоў і 6 месяцаў калоніі. Раней намесніку галоўнага лекара Менскага абласнога дзіцячага клінічнага шпіталі да шасці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці. Абодвум асуджаным таксама забаронена займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на пяць гадоў. Прысуды ў законную сілы не ўступілі і могуць быць абскарджаны і апратэставаны.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]