Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Аты-баты – ішлі салдаты

15.09.2018 общество
Аты-баты – ішлі салдаты

Падае прэстыж войска – яно па-просту не адольвае тых праблемаў сучаснасці, з якімі сутыкаецца.

Адгрымела абітурыенцкая кампанія. Распачаўся новы навучальны год. Мінабароны апублікавала сёлетнія прахадныя балы ў Вайсковую акадэмію.

Сайт Міністэрства абароны прыводзіць дадзеныя па прахадных балах на факультэты Вайсковай акадэміі. Інфармацыя здзіўляе і ўражвае.

Па той простай прычыне, што з магчымых 400 балаў для паступлення ў ВА на большасць спецыяльнасцей хапае 100 балаў з “хвосцікам” (вялікім або не). Трошачкі паднапружыўся – і вось, ты ўжо студэнт у пагонах! Артылерыст, ракетчык, ідэолаг або практычны псіхолаг. Самыя высокія прахадныя балы на спецыяльнасцях «Тылавое забеспячэнне войскаў» і «Радыёэлектронная выведка» — 190 і 195 адпаведна.

Згадваючы апошнія трагічныя выпадкі ў беларускім войску, разумееш, што тут маецца свая логіка. Падае прэстыж войска – яно па-просту не адольвае тых праблемаў сучаснасці, з якімі сутыкаецца.

Хто ідзе ў войска служыць тэрміновую службу, калі такі нізкі афіцэрскі ўзровень адукацыі? Тое ж можна сказаць пра педагогіку і сярэднюю школу. Па-ранейшаму высокую планку пры паступленні трымае медыцына, але яшчэ хутчэй, чымсьці з войска ці са школы, адтуль разбягаецца “маладняк”.

Безумоўна, маюцца прыемныя выключэнні з правіла. Тым часам навукоўцы застаюцца аптымістамі: нават узроставыя парушэнні разумовых здольнасцей можна “падправіць”. Выйсце простае. Іх некалькі. Фізічныя практыкаванні, трэніроўкі памяці падчас руху, правільная ежа (гарэхі, авакада, марская рыба), адпачынак, новыя неардынарныя задачы і… музыка. Сон. Не забудземся пра здаровы сон. Усё проста насамрэч.

Не забывайце вучыць вершы на памяць, слухаць музыку (не абавязкова Моцарта!) і… танчыць. Тое, што вам падабаецца. Глядзіш і адыдзем ад масавай і нікому не патрэбнай у такім варыянце вышэйшай адукацыі. То ўдачы вам і грошай – на гарэхі, авакада і марскую рыбу!

Дар'я Ліс, «Радыё Рацыя»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]