Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вячаслаў Касінераў: Ярмо зняволення будзе скінута з шыі народа

08.10.2018 общество
Вячаслаў Касінераў: Ярмо зняволення будзе скінута з шыі народа

Актывіст заклікаў да салідарнасці з галадаючай каля Валадаркі маці.

Пра гэта грамадскі актывіст Вячаслаў Касінераў напісаў у "Фэйсбуку":

- Артыкул 328, які больш правільна было б назваць "артыкулам генацыду моладзі", ці "артыкулам танных пагонаў" працягвае свае змрочнае шэсьце па Беларусі, ламаючы праз калена сістэмы тысячу за тысячай лёсаў.

Даведзеныя да адчаю сваякі асуджаных, перш за ўсё тыя, хто найбольш блізка адчувае боль увязненых, маці і жонкі гэтых маладзёнаў, вырашаюцца на скрайнія меры, аб'яўляюць галаданьне, трымаюць варты пад рознымі пракуратурамі, турмамі, палатамі дэпутатаў.

Так і Марина Мацулевич вырашыла не чакаць на сумнеўныя варушэньні жорнаў сістэмы і абвесьціла галаданьне прам пад сьценамі наймярзотнейшага будынку, так званай "валадаркі", турмы, дзе яе сын, асуджаны па цемрашальным артыкуле на 13 год, чакае этапу.

Мы не маглі прайсці міма гэтай падзеі, не выказаўшы салідарнасьці з тымі мужнымі жанчынамі, якія вырашылі змагацца за сваіх дзяцей.

Аднак чарговы раз хацелі б давесьці, што сьледчы камітэт, кдб, мус і пракуратура, як і іньшыя установы з'яўляюцца галовамі адной і той жа гідры - злачыннага рэжыму, які наскрозь людажэрны і ўспрымае іх дзяцей толькі як тое паліва для існаваньня гулагу, у які ператварае Беларусь.

Такім чынам, салідарнасьць і барацьба не толькі за свайго сына/дачку, але ж за ўсіх асуджаных у межах гэтага "халакосту 328", прамы супраціў і яднаньне з іньшымі лаяльнымі рухамі, узаемадапамога і самаарганізацыя, пікеты і маніфестацыі, незалежна ад дазволу злачыннай улады, могуць дапамагчы сваякам увязненных вызваліць сваіх блізкіх і наблізіць гэтае грамадства да таго моманту, калі ярмо зьняволеньня будзе скінута з шыі народа!

Заклікаем незалежныя смі, грамадзянскіх актывістаў розных ініцыятыў і рухаў, неабыякавых людзей не праходзіць міма і дапамагчы сваёй прысутнасьцю і цёплай вопраткай прам зараз спадарыне Марыне, а таксама наладкаваць сувязь з іньшымі сем'ямі пацярпелых, уключацца за барацьбу за нашу агульную сьветлую будучыню.

Хопіць чакаць, пакуль бяда ў выглядзе пачвары ў балаклаве з аўтаматам прыйдзе непасрэдна ў ваш дом! Бо калі чакаць, так і здарыцца, рана ці позна...

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]