Удзень 28 кастрычніка па Менску прайшло шэсьце на Дзяды — дзень памяці продкаў.
А 15-й гадзіне пачаўся мітынг ў Курапатах— месца забойства і пахаваньня дзясяткаў, калі ня соцень тысячаў рэпрэсаваных у канцы 1930-х, паведамляе «Радыё Свабода».
Акцыю ладзіць Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ, яна санкцыянаваная менскімі ўладамі. Хада адбываецца ўжо ў 30-ы раз, традыцыя закладзеная 30 кастрычніка 1988 году, калі дзясяткі тысячаў менчукоў на заклік моладзевых патрыятычных згуртаваньняў «Тутэйшыя» і «Талака» прыйшлі ўшанаваць памяць бязьвінна палеглых продкаў.