Музыка прэзентуе праграму «Новы Маякоўскі» і дыск «Люблю».
Традыцыйны восеньскі канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў Празе. На гэты раз музыка прэзэнтуе праграму "Новы Маякоўскі" і дыск "Люблю". Не абыдзецца і бяз усім вядомых улюбёных песень на вершы беларускіх клясыкаў, аб гэтым сайту Сharter97.org паведамляюць арганізатары канцэрта.
Канцэрт пачнецца ў клубе «Mangragora» (Korunní 16, Praha-2) а 19-ай гадзіне.
Больш падрабязнасцей — па спасылцы на падзею мерапрыемства ў «Фэйсбуку», а таксама па тэлефоне +420774513107.