Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ніна Багінская: Каб ведалі, што трэба бараніць сваю годнасць

05.01.2019 политика
Ніна Багінская: Каб ведалі, што трэба бараніць сваю годнасць

Чаму Ніна Багінская правяла акцыю каля гарадавога.

У Менску ўвечары 4-га студзеня каля скульптурнай кампазіцыі царскага гарадавога і бадзяжнага сабачкі затрымалі палітычную актывістку Ніну Багінскую з плакатам у падтрымку палітзняволеных.

За колькі хвілінаў да гэтага карэспандэнт Радыё Рацыя паспеў паразмаўляць з ёй.

– Я хачу падысці да гарадавога, пастаяць там, паглядзець, калі ўдасца, няхай мяне сфоцяць, а не, дык проста пастаю і пайду з гэтым плакатам зноў на сваю пагулянку, каб людзі падчас зімовых святаў усё ж не спакойна сядзелі за сталом і пілі гарэлку, а каб ведалі, што трэба бараніць сваю годнасць і незалежнасць сваёй краіны, сапраўдную незалежнасць, бо тое, што ў нас робіць русіфікацыя, гэта прыкра і ганьба нам.

Разам з Нінай Багінскай былі затрыманыя сустаршыня Руху салідарнасці “Разам” Алена Талстая, Надзея Батура і галоўны рэдактар газеты “Палескі кур’ер” Максім Клімковіч, якія знаходзіліся непадалёку месца правядзення акцыі.

Затрыманых адвезлі ў Цэнтральны РАУС Менска. У дачыненні да Ніны Багінскай і Алены Талстой складзеныя пратаколы. Апазіцыйныя актывісткі і журналіст адпушчаныя з міліцыі.

ФОта: Радыё Рацыя
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]