Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Рэпарцёры без межаў» асуджаюць «сістэматычныя рэйды» супраць журналістаў у Беларусі

03.01.2011 политика

«Рэпрэсіі супраць беларускіх СМІ, якія асвятлялі паслявыбарныя падзеі 19 снежня, апошнімі днямі яшчэ больш узмацніліся», – адзначаецца ў заяве «Рэпарцёраў без межаў», прынятай 30 снежня.

Міжнародная арганізацыя ўзгадвае вобшукі, праведзеныя 25 снежня ў офісе «Еўрапейскага радыё для Беларусі», памяшканні тэлеканала «Белсат», а таксама 28 снежня ў рэдакцыі «Нашай нівы» і ў кватэры яе рэдактара Андрэя Скурко і ў кватэры рэдактаркі сайта Хартыя’97 Наталлі Радзінай, якая знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

«Рэпарцёры без межаў» асуджаюць гэтыя сістэматычныя рэйды, якія скіраваныя на выманне ўсіх дакументаў і файлаў, датычных асвятлення ў СМІ прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня і пратэстаў, якія прайшлі пасля абвяшчэння пераабрання Лукашэнкі прэзідэнтам краіны,» – гаворыцца ў заяве міжнароднай арганізацыі.

Арганізацыя, якая змагаецца за свабоду прэсы, «занепакоеная інтэнсіўнасцю рэпрэсіяў пасля выбараў і заклікае ўрады Еўрапейскага Звязу і Расіі, а таксама міжнародныя інстытуцыі «даць рашучы адказ, каб перадухіліць яшчэ больш жорсткія рэпрэсіі з боку Лукашэнкі ў дачыненні да СМІ».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]