Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Мастак з суполкі «Пагоня»: Кожны беларус павінен адрозніваць дзяржаўны сурагат, які нам падсоўваюць

27.02.2019 общество
Мастак з суполкі «Пагоня»: Кожны беларус павінен адрозніваць дзяржаўны сурагат, які нам падсоўваюць

Генадзь Драздоў – пра інфармацыйную і культурную незалежнасць Беларусі.

«Мы робім усё ў межах сваіх магчымасцяў дзеля адзначэння гэтага свята», – кажа сябра мастацкай суполкі «Пагоня» Генадзь Драздоў, перадае «Радыё Рацыя».

Хоць агульная сітуацыя ды ўлады не спрыяюць гэтаму, але тэматычныя выставы ды імпрэзы абавязкова адбудуцца, дадае мастак.

25 сакавіка ён называе сакральнай датай і кропкай адліку ў найноўшай гісторыі Беларусі:

– Кожны свядомы беларус, які разумее і ведае крышачку сваю сапраўдную гісторыю, павінен адрозніваць дзяржаўны сурагат, які нам падсоўваюць. Асабліва гэта вельмі важна, калі ідзе татальнае вынішчэнне нашай сапраўднай гісторыі, сапраўднай культуры, карнявой культуры, мовы. Вельмі важна, каб людзі мелі кропку адліку ў сваім жыцці, іерархію каштоўнасцяў, таму мы будзем рыхтавацца да гэтых дат і ўжо зараз рыхтуемся.

На думку Генадзя Драздова, цяпер Беларусь знаходзіцца пад пагрозай страты незалежнасці.

«У першую чаргу мы губляем незалежнасць інфармацыйную і культурную – а гэта першы крок па здрадзе нашых дзяржаўных, нацыянальных і светапоглядных каштоўнасцяў», – дадае мастак.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]