Паказ адбудзецца ў суботу а 14.00 у К/З Менск.
Заўтра ў Менску пакажуць фільм «Народныя мсціўцы» паводле Васіля Быкава. Пачатак: 02.03 (14:00) К/З Менск (Менск, Кастрычніцкая, 5), паведамляе budzma.by.
Сюжэт фільма:
БССР, 1958г. Нечакана ў вёску на госці да свайго сябра прыязджае былы супрацоўнік “органаў”, Вусаў. Яго тут усе добра памятаюць па арэстах і забойствах перад вайной. Усе думалі, што ён загінуў, але ж не, жыве і відаць няблага – маладжавы, у добрым касцюме, з ардэнамі.
Чацьвёра вяскоўцаў збіраюцца каб абмеркаваць навіну за бутэлькай. Прыгадваюць старыя крыўды, забітых сваякоў.
І вырашаюць адпомсціць. А помста за такое можа быць толькі адна – смерць.
Слоган фільма: “Забыць нельга адпомсціць”.”ЗАБЫЦЬнельгаАДПОМСЦІЦЬ. Коску пастаў сам”
Мова: беларуская
Год: 2019
Прэм’ерны статус: нацыянальная прэм’ера, пракат і адпраўка фестывальных заявак пакуль не рабіліся
Жанр: драма
Узроставая катэгорыя: 12+
Рэжысёр: Аляксандар Меліхавец
Акторскі склад: Дзьмітрый Давідовіч, Арцём Курэнь, Ілля Ясінскі, Канстанцін Воранаў, Аляксандр Вафік, Паліна Дабравольская і інш.