16 студзеня скончыўся тэрмін арэнды сервера і хостынгавая кампанія адключыла сайт за няўплату. Вялікі дзякуй усім, хто прапанаваў сваю дапамогу і дапамог нам захаваць сайт. На бліжэйшыя некалькі месяцаў праблема вырашаная. Мы прыкладзем усе намаганні, каб сайт працягваў бесперабойна працаваць і далей.
Штодня charter97.org наведвае больш за 50 тысяч унікальных наведвальнікаў, 80% з якіх прыходзяць чытаць непадцэнзурныя дыктатару навіны з Беларусі. У месяц на нашым з вамі сайце бывае больш за паўмільёны чалавек. Нас вельмі шмат!
Сайт charter97.org застаецца ў эфіры!
За нашу і вашу свабоду!