Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Біскуп Аляксандар Кашкевіч: Уваскрасенне – фундамент надзеі

20.04.2019 политика
Біскуп Аляксандар Кашкевіч: Уваскрасенне – фундамент надзеі

Велікодныя віншаванні даслалі ўсім вернікам архірэі Гарадзенскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі.

Біскуп гарадзенскі Аляксандар Кашкевіч нагадаў у сваім Слове Добрую вестку, якая захоўваецца ў Святым пісанні, пра ўваскрасенне Хрыста, а таксама нагадаў пра аснову хрысціянскае веры, якая адкрылася ў гэты дзень, перадае «Радыё Рацыя».

– Браты і сёстры, паўстанем з памерлых! Езус пацвердзіў вялікую таямніцу веры, што сапраўды з’яўляецца Богам-чалавекам. Ён чалавек – таму змог памерці за нас. Ён Бог – таму змог уваскрэснуць. Уваскрасенне – фундамент надзеі, якая так неабходна ў сітуацыі, калі разнастайныя турботы ўрываюцца ў нашае жыццё.

А дапаможны біскуп Гарадзенскай дыяцэзіі Язэп Станеўскі ў сваім віншавальным Слове больш звяртаўся да моладзі. Ён спытаў: ці чытала гарадзенская моладзь адгартацыю Папы Рымскага Францішка „Cristus vivit”? Гэты зварот пантыфіка кажа пра новыя задачы і магчымасці для моладзі ў веры.

– Вы – маладыя – гэта цяпер Бога. Таму не толькі будуйце планы на будучыню, але і зрабіце ўсё, каб вашае цяпер было дарогай Касцёла. Асноўная рэч, па словах пантыфіка, якую неабходна распазнаць і адкрыць – гэта тое, што ад кожнага маладога чалавека Езус жадае перадусім яго сяброўства. Таму дакраніцеся дарам, каб гэты свет стаў больш божым і больш людскім.

Традыцыйна, у вялікую суботу, першымі пачынаюць набажэнствы беларускія грэка-каталікі, з вячэрні раніцою, а 10-00, а затым – ютрані і літургіі Святога Базыля Вялікага а 22-00 гадзіне. У рыма-каталікоў – толькі з вечара пачынаецца адарацыя найсвятога Сакраманту, у нядзелю ж, 21-га красавіка з раніцы пачнецца працэсія і Велікодная імша.

Последние новости:
Путин лжет 23.11.2024 Путин лжет
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]