Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Курапатах прайшло крыжовае шэсьце і малебен

21.04.2019 общество
У Курапатах прайшло крыжовае шэсьце і малебен

Малітву прачытаў сьвятар Беларускай аўтакефальнай царквы Леанід Акаловіч.

Удзельнікі крыжовага шэсьця спусьціліся з цэнтральнага пагорка ў Курапатах, так званай Галгофы, да ўваходу на тэрыторыю народнага мэмарыялу, а затым зноў падняліся на Галгофу. Малітву прачытаў сьвятар Беларускай аўтакефальнай царквы Леанід Акаловіч. Удзельнікі набажэнства сьпявалі песьні, у тым ліку гімн «Магутны Божа».

У крыжовым шэсьці ўдзельнічалі палітыкі Павел Севярынец, Алесь Чахольскі, актывісты Ганна Шапуцька, Ніна Багінская, Валерый Рабцаў і іншыя.

За падзеямі назіралі два супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, паведамляе «Радыё Свабода».

Малітвы ў абарону Курапатаў рэгулярна праводзяцца ва ўрочышчы пасьля таго, як 4 красавіка тут паводле рашэньня ўладаў былі зьнесеныя і вывезеныя ў невядомым накірунку 70 шасьцімэтровых крыжоў. Гэтыя дзеяньні выклікалі нэгатыўны рэзананс у грамадзтве. Знос крыжоў асудзілі прадстаўнікі розных канфэсій.

Ад 4 да 7 красавіка пры розных абставінах, так або інакш зьвязаных з Курапатамі, было затрымана каля 20 чалавек, частку зь іх судзілі, пакараўшы адміністратыўнымі арыштамі і буйнымі штрафамі.

13 красавіка былі зьнесеныя новыя крыжы — гэтым разам мэталічныя, усталяваныя ў 2017 годзе на грошы грамадзкасьці. Вакол урочышча быў усталяваны плот з уваходнымі аркамі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]