Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Дзясяткi беларусаў прыйшлі памаліцца ў Курапаты

01.05.2019 политика
Дзясяткi беларусаў прыйшлі памаліцца ў Курапаты

Малітвы ў абарону Курапатаў рэгулярна праводзяцца ва ўрочышчы пасьля зносу ўладамі крыжоў.

Каля трох дзясяткаў чалавек прыйшлі 1 траўня на набажэнства ў Курапаты, у тым ліку грамадзкія актывісты, абаронцы Курапатаў Вячаслаў Сіўчык, Ганна Шапуцька, Ніна Багінская, Валерый Рабцаў, паведамляе «Радыё Свабода».

«Я спадзяюся, што хутка тут будуць ня толькі вернікі, што тут будзе паства ўсіх канфэсій, — сказала Ганна Шапуцька. — Трэба верыць і разьлічваць на сябе. Хай нас мала, купка людзей, але мы павінны стаяць як скала. Зьнішчаць нас — усё паўторыцца. Калі не супрацьстаяць гвалту, ён прыйдзе зноў на нашу зямлю».

Ніна Багінская нагадала пра падзеі 1988 году, калі на Дзяды (дзень памінаньня продкаў) адбылося масавае шэсьце ў Курапаты, жорстка разагнанае міліцыяй. Супрацьстаяньне з уладамі ў Курапатах працягваецца да гэтага часу, падкрэсьліла Багінская.

Фота: «Белсат»

Людзі сьпявалі песьні, у тым ліку «Магутны Божа», Ганна Шапуцька прачытала вершы сучаснага беларускага паэта Лявона Цімохіна, на лячэньне якога ад анкалягічнага захворваньня праводзіцца грамадзкі збор сродкаў.

Набажэнства доўжылася крыху больш за гадзіну. Тое, што адбываецца, здымалі на відэа людзі ў цывільным.

У камэнтары БелаПАН сябра Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу Вячаслаў Сіўчык адзначыў: ён ня лічыць, што ў Курапаты прыходзіць мала людзей. «Калі б гэта была іншая краіна, дзе ў грамадзянаў былі б правы і свабоды, то можна было сказаць, што прыйшло мала людзей. Тое, што людзі прыходзяць у Курапаты і моляцца, — гэта, наадварот, дасягненьне. І трэба падзякаваць у першую чаргу гэтым людзям», — сказаў актывіст.

На яго думку, пакуль няма ніякіх іншых, акрамя малітвы, мэтадаў узьдзейнічаць на страшную сытуацыю, калі былі выдраныя крыжы. «Таму добра, што малітвы адбываюцца кожны дзень, і спадзяюся, што яны будуць працягвацца. Наша мэта застаецца ранейшай — гэта абарона нацыянальнага нэкропаля, які стварылі людзі», — падкрэсьліў Сіўчык.

Малітвы ў абарону Курапатаў рэгулярна праводзяцца ва ўрочышчы пасьля таго, як 4 красавіка тут па рашэньні ўладаў былі зьнесеныя і вывезеныя ў невядомым накірунку 70 шасьцімэтровых крыжоў. Гэтыя дзеяньні выклікалі нэгатыўны розгалас у грамадзтве. Знос крыжоў асудзілі прадстаўнікі розных канфэсій.

10 красавіка абаронцы Курапатаў перадалі ў адміністрацыю Лукашэнкі адкрыты зварот на імя Лукашэнкі з заклікам вярнуць на месца дэмантаваныя крыжы. Аднак 13 красавіка былі зьнесеныя новыя крыжы — гэтым разам 24 мэталічныя, устаноўленыя ў 2017 годзе на грошы грамадзкасьці. Вакол урочышча быў усталяваны плот з уваходнымі аркамі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]