У бліжэйшую нядзелю беларускія спевы і танцы можна будзе паслухаць ды паглядзець ў беластоцкім парку Плянты.
Беларускае грамадска-культурнае таварыства арганізуе тут чарговае Свята беларускай культуры. Кажа racyja.com намеснік старшыні таварыства Васіль Сегень:
– Гэта адно з нешматлікіх мерапрыемстваў, якія носяць беларускі характар. Яно прысвечана прэзентацыі беларускай культуры ў Польшчы. Найбольш месца звычайна адводзім канцэрту беларускай песні. Але побач таксама свае вырабы дэманструюць і прадаюць народныя майстры. Таксам можна будзе сустрэцца з беларускімі пісьменнікамі, якія прэзентуюць свае творы.
Выступяць у Беластоку таксама зоркі беларускай песні, у тым ліку эстраднай і ў жанры дыска-пола, таму можна будзе не толькі паспяваць, але і патанцаваць, – дадае Васіль Сегень:
– Будуць славутыя “Прымакі”, калектыў „АС”, калектыў “Сувенір”. У нас спадзяванні, што канцэрт будзе да спадобы публіцы, спадземся, шматлікай. Таксама, калі хтосьці захоча патаньчыць, такая нагода і магчымасць у іх будзе.
Пачатак Свята беларускай культуры ў беластоцкіх Плянтах – у нядзелю а 15-ай гадзіне.