Актывісты правялі традыцыйны памятны рэйд па мясцінах, звязаных з паўстаннем 1863 года.
У паўстанцкай капліцы ў засценку Станкевічы была адпраўленая імша па загінулых паўстанцах, а пасля быў асвечаны адноўлены крыж на кургане каля вёскі Голдава, паведамляе «Радыё Рацыя».
У Станкевічы і ва ўрочышча Крыжы, што каля вёскі Малое Ольжава, дзе таксама брацкая магіла невядомых паўстанцаў, з Вільні была прывезена зямля з магілы Кастуся Каліноўскага ды іншых кіраўнікоў паўстання.
Удзельнікі ўшанавання таксама наведалі вёску Дворышча, дзе ў нядаўна адрэстаўраваным старажытным млыне адкрылася экспазіцыя, якая прысвечана паўстанню 1863 года на Лідчыне.