Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Берасцейцы! На вас глядзіць і вамі натхняецца ўся наша краіна»

15.08.2019 общество

Актывісты «Маладога фронту» звярнуліся да змагароў супраць заводу АКБ.

Адкрыты зварот актывістаў «Маладога Фронту» да берасцейцаў-змагароў ды ініцыятывы «StopZavod»з’явіўся ў тэлеграм-канале «Маладога Фронту»:

«Шаноўныя берасцейцы!

Зараз вы вядзеце барацьбу супраць таксічнага акумулятарнага заводу. На вас глядзіць і натхняецца ўся наша краіна.

Сёння пытанне экалогіі вельмі востра стаіць не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце.

Чаму гэта настолькі важна для ўсіх беларусаў?:

1. Прадукцыя сельскай гаспадаркі Берасцейшчыны разыходзіцца па ўсёй краіне і калі гэтая прадукцыя будзе забруджана – цярпець будуць не толькі берасцейцы, але і наш народ агулам;

2. Свінец, назапашаны ў касцях, трапляе ў кроў падчас цяжарнасці і становіцца крыніцай дзеяння на развіццё плода. Уплыў высокага ўзроўню свінцу на цяжарных жанчын можа выклікаць выкідкі, мёртванараджэнні, заўчасныя роды, нізкую вагу дзіцяці пры нараджэнні.

Яшчэ больш нізкая нараджальнасць – літаральная смерць для Беларусі ў сучасных рэаліях;

Так склалася, што вам выпала доля быць флагманам гэтага змагання.

Вы далі годны прыклад іншым супольнасцям ды актывістам, паказалі як трэба змагацца сапраўды эфектыўна, на карысць беларускага грамадства і самае галоўнае – нашай з вамі будучыні ды будучыні нашага краю. Гонар вам і павага!

Таму мы заклікаем неабыякаваю берасцейскую моладзь далучацца да свінцовай варты, «кармлення галубоў» ды штонядзельнага свінцовага шляху, бо толькі разам мы здольныя перамагчы! Жыве Беларусь!»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]