Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Актывісты метадычна змяняюць дарожныя знакі на беларускамоўныя

15.08.2019 общество

Да ініцыятывы далучаюць усё больш людзей.

Актывісты кампаніі «Умовы для мовы» Ігар Случак і Аліна Нагорная распрацавалі прыклады зваротаў, якія можна дасылаць у арганізацыі, адказныя за замену дарожных знакаў, піша nn.by.

«Усё пачалося з выказвання Лукашэнкі пра тое, што мала хто на дарозе зразумее фразу: «Выконвайце хуткасны рэжым». Тады і вырашылі, што, наадварот, беларускім вуліцам патрэбныя беларускія назвы. Вывучылі заканадаўства, распрацавалі ўзоры зваротаў», — расказвае прадстаўніца кампаніі «Умовы для мовы» Аліна Нагорная.

Узоры зваротаў распрацаваныя і для тых выпадкаў, калі шыльда напісана на рускай мове, і для тых, калі ў назве па-беларуску ёсць памылка.

Пабачыць прыклады зваротаў і выбраць патрэбны можна тут.

«Ігар звярнуў увагу, што ў Баранавічах знак «Міліцыя» напісаны па-руску. Напісалі зварот — шыльду замянілі на прыгожую беларускамоўную. Тое самае было ў Гомелі. Таксама замянілі знакі рака Случ, вуліца Фабрыцыуса, вёска Гарадзішча», — кажа Аліна Нагорная.

Рэч у тым, што ў нарматыўных актах указваецца, як канкрэтна павінны выглядаць знакі — па-беларуску.

Было.

Стала.

Цяпер, каб паставіць на паток замену дарожных знакаў, кампанія «Умовы для мовы» прапануе далучацца да яе як мага большай колькасці людзей.

«Зваротаў становіцца больш, гэта факт. Амаль штодзень нам у фэйсбуку людзі пішуць аб тым, што напісалі чарговы зварот. Каб яшчэ больш заахвоціць беларусаў клапаціцца пра беларускамоўнае асяроддзе, мы вырашылі разыгрываць сярод удзельнікаў кампаніі кнігі Уладзіміра Арлова. Як вынік, усе ў плюсе. І беларускай мовы стане на вуліцах больш, і рупліўцы з бонусам. Дарэчы, бліжэйшая майстэрня па зваротах будзе ў Бабруйску 20 жніўня», — дадала Аліна Нагорная.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]