У нядзелю ўвечары пры вяртаньні ў Беларусь на мяжы зь Літвой быў затрыманы сябра БХД і ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага, былы палітвязень Вадзім Кабанчук.
Мытнікі знайшлі ў яго газеты, зьмест якіх ім не спадабаўся. Кабанчука спачатку больш за чатыры гадзіны трымалі на мяжы, затым выклікалі міліцыю з Ашмянаў. Вадзіма адвезьлі ў Ашмянскі РАУС, склалі пратакол за быццам бы супраціў мытнікам і спрабавалі прымусіць яго падпісаць гэты фальшывы пратакол, паведамляе прэс-служба БХД.
У панядзелак 14 лютага ў Ашмянах мае адбыцца суд, хаця адвакат Кабанчука ня зможа на ім прысутнічаць. Сам Кабанчук выказаў меркаваньне, што хутчэй за ўсё, яго як мінімум хочуць пасадзіць на
суткі.