Уганараванне адбылося ў Канадзе i Ізраілі.
У Таронта адбылося ўручэньне Мэдалёў да Стагодзьдзя БНР двум дзеячам беларускае дыяспары ў Канадзе: Надзеі Дробінай і доктару Руслану Качаткову. Мэдалі ўручыў сябра Прэзыдыюму Рады БНР Алесь Кот, перадае сайт Рады БНР.
Надзея Дробіна – у мінулым старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады і Рады Парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта (БАПЦ), удзельніца беларускага канадзкага фальклёрнага калектыву “Яваровы людзі”.
Доктар Руслан Качаткоў – Старшыня Каардынацыйнага камітэту беларусаў Канады, Старшыня Рады Парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта (БАПЦ), дабрачынца.
У Ізраілі мэдаль атрымаў доктар гістарычных навук прафэсар Захар Шыбека, дасьледчык гісторыі Менска і гарадзкой культуры Беларусі, а таксама гісторыі беларускага нацыянальнага руху.