Як прайшло 25 сакавіка ў рэгіёне.
25 сакавіка сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл у цэнтры Слоніма ўсклалі кветкі да помніка Льву Сапегу, перадае racyja.com.
А потым наведалі вёску Парэчча, дзе на мясцовых могілках знаходзіцца мемарыяльны знак, прысвечаны аднаму з кіраўнікоў паўстання супраць расейскага царызму 1830-1831 гадоў Міхала Валовіча (1806-1833), і таксама ўсклалі кветкі.
Пасля Парэчча слонімцы паехалі на гарадскія могілкі, дзе пахаваны Іван Шэга (1953—2016) – вядомы доктар, грамадскі актывіст, былы кіраўнік установы «Шэгамедкансульт».
На яго магілу таксама ляглі свежыя кветкі. Тым больш, што 25 сакавіка – дзень нараджэння Івана Шэгі. Слонімцы ўшанавалі памяць пра яго хвілінай маўчання. Такім для сяброў Слонімскага згуртавання дэмсіл атрымаўся дзень 25 сакавіка.