Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Я памыўся как-та раз - аляргія, псарыаз!»: Саўка ды Грышка пра небясьпечную ваду

27.06.2020 общество
«Я памыўся как-та раз - аляргія, псарыаз!»: Саўка ды Грышка пра небясьпечную ваду

Героі Лявона Вольскага ўражаныя тым, што адбываецца ў Менску.

Героі Лявона Вольскага ўражаныя небясьпечнай вадой зь менскага вадаправоду і заявамі пра гэта прадстаўнікоў улады, перадае «Радыё Свабода».

Саўка:

В нашых кранах — вот так да! —

Стала гразнаю вада.

Грышка:

І цяпер мы без вады

Разам:

І ні туды, і ні сюды.

Саўка:

Нам сказалі: «Не вапіць.

Эту воду можна піць».

Грышка:

Я тады папіў вады —

Разам:

І ні туды, і ні сюды.

Саўка:

Я памыўся как-та раз -

Аляргія, псарыаз!

Грышка:

І цяпер ад той вады -

Разам:

І ні туды, і ні сюды.

Саўка:

Патаму што прэзідзент

Быў в Маскве у той мамент.

Грышка:

І цяпер мы без вады

Разам:

І ні туды, і ні сюды.

Грышка:

Хочаш мыцца ці папіць

А вада сьмярдзіць, ваніць.

Ад сьмярдзючае вады

Разам:

І ні туды, і ні сюды.

Вада, вада,

Ваніць вада.

Вада, вада,

Сьмярдзіць вада.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]