Беларусы Нью-Ёрку спадзяюцца, што пасля 9 жніўня сітуацыя ў Беларусі зменіцца ў лепшы бок.
Увагу англамоўных СМІ ды міжнароднай супольнасці спрабуюць прыцягнуць беларусы Нью-Ёрку.
Тут, як і ў іншых гарадах ды краінах свету, адбываюцца акцыі салідарнасці з Беларуссю, — распавяла racyja.com адная з арганізатарак Кацярына Нікіценка:
— Абмяркоўваем нейкія магчымыя шляхі, як мы можам дапамагчы. То бок, мы арганізавалі збор нейкіх сродкаў на падтрымку, абсалютна шчыра. Думаем пра тое, як мы можам яшчэ дапамагчы, што мы можам зрабіць на іншай акцыі, і як можам прыцягнуць увагу. Мы хочам прыцягнуць увагу СМІ менавіта The New York Time і, магчыма, CNN. Збіраем нейкія ідэі, усё гэта абмяркоўваем, спрабуем стаць цікавымі для афіцыйных асобаў.
Кацярына Нікіценка спадзяецца, што пасля 9 жніўня сітуацыя зменіцца ў лепшы бок, а палітвязні будуць вызваленыя.
фота: racyja.com фота: racyja.com фота: racyja.com