На Плошчы Касцюшкі прамаўляў прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі, які вывесіў бел-чырвона-белыя сцягі на гарадскіх установах.
Звыш тысячы людзей прынялi ўдзел у Маршы салідарнасці з Беларуссю. З цэнтра Беластока прайшла калона людзей пад генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь, дзе адбыўся кароткі мітынг, паведамляе «Радыё Рацыя».
На Плошчы Касцюшкі прамаўляў між іншымі прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі, які з раніцы вывесіў бел-чырвона-белыя сцягі на гарадскіх установах:
– Яны маюць сувязь з дэмакратычным светам. У іх укралі галасы, і яны не хочуць гэта дазволіць. Я думаю, што мяне не пусцяць у Беларусь у бліжэйшы час, але маю надзею, што гэта будзе нядоўга, там зменіцца ўлада і будзе панаваць дэмакратыя. І я не змяню сваё меркаванне. Гэта звычайная чалавечая падтрымка, каб быць з людзьмі, каб быць з народам, каб стаяць на баку праўды.
Гэта была найбуйнейшая акцыя салідарнасці з Беларуссю, якая прайшла пад беларускім кансулатам цягам апошняга тыдня.
фотa: racyja.com фотa: racyja.com