Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларусы Нью-Ёрку правялі мітынг перад будынкам ААН

21.09.2020 политика
Беларусы Нью-Ёрку правялі мітынг перад будынкам ААН

Падчас мітынгу быў прыняты зварот ад амерыканскіх беларусаў, які быў дасланы да Арганізацыі Аб’яднаных нацый.

20 верасьня 2020 года Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне і беларусы Нью-Ёрку правялі мітынг перад будынкам Арганізацыі Аб’яднаных нацый у сувязі з пачаткам 75 Генеральнай асамблеі ААН, паведамiла Charter97 cтаршыня Галоўнай управы БАЗА Натальля Федарэнка.

Беларусь зьяўляецца адной з краін-заснавальніц ААН і сёньня ёй патрэбна дапамога міжнароднай супольнасьці і ААН у тым ліку ў барацьбе супраць дыктатарскага рэжыма Лукашэнкі.

На мітынгу прамаўлялі Зянон Пазьняк, Натальля Федарэнка, Сяргей Сарагавец, Уладзімір Цяліца і і іншыя. Ад імя украінскай дыяспары выступілі Людміла Хомчанка і Стэфанія Гнатэнка, ад імя расейскай апазіцыйнай арганізацыі «Freedom in Russia» - Юлія Запарожцава.

Асноўнымі тэзісамі выступаў былі: падтрымка беларускага народа ў ягонай барацьбе супраць дыктатарскага рэжыма; прыцягненьне ўвагі міжнароднай супольнасьці; неабходнасць пашырэння выкарыстання беларускай мовы; звароты да амерыканскіх ўладаў; патрабаваньне спыніць гвалт народа лукашэнкаўскімі бандытамі. Падчас мітынгу быў прыняты зварот ад амерыканскіх беларусаў, які быў дасланы да Арганізацыі Аб’яднаных нацый.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]