Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Наша Ніва»: У турмах мяняюцца палітычныя настроі

10.10.2020 политика
«Наша Ніва»: У турмах мяняюцца палітычныя настроі

Гэтая з’ява можа мець доўгатэрміновы эфект.

Беспрэцэдэнтная колькасць палітвязняў у ізалятарах уплывае на настроі крымінальных вязняў і персаналу. Пра гэта сведчаць абрыўкі інфармацыі, якія даходзяць з турмаў праз ліставанне і ад тых людзей, якія выходзяць, піша «Наша Ніва».

За жнівень-верасень за кратамі пабывалі тысячы затрыманых. Акрамя таго, у СІЗА ўтрымліваюцца некалькі соцень арыштаваных па крымінальных справах. Іх, да таго ж, пераводзілі з турмы ў турму.

З «палітычнымі» перасякаюцца тысячы вязняў і супрацоўнікаў МУС. Гэта стварае нечаканыя сацыяльныя кантакты ў асяроддзях, у якія ў іншай сітуацыі апазіцыйныя ідэі не маглі б пранікнуць хутка.

Атрыманне турэмнага досведу тысячамі праціўнікаў дыктатуры і іх уплыў на настроі «за мурамі» — нечаканае наступства масавых рэпрэсій 2020-га, якое можа мець доўгатэрміновы эфект.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]