Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сын міністра адукацыі разышоўся з жонкай: ён за лукашыстаў, а яна — за перамены

17.12.2020 политика
Сын міністра адукацыі разышоўся з жонкай: ён за лукашыстаў, а яна — за перамены

Выбары-2020 сталі кропкай незвароту.

Сын міністра адукацыі Аляксей Карпенка разышоўся з жонкай Юліяй. Прычына: розныя палітычныя погляды ў сям’і, піша «Наша Ніва».

Яшчэ ў 2019 годзе на так званых выбарах шчаслівая сям’я датэрмінова ішла на выбары ў поўным складзе: міністр Ігар Карпенка, сын Лёша, нявестка і ўнучка.

Але выбары-2020 сталі кропкай незвароту. Нявестка Юля асудзіла фальсіфікацыі і гвалт у дачыненні да мірных пратэстоўцаў, а яе муж Лёша з бацькам адстойвалі пралукашэнкаўскую пазіцыю.

Юлія нават сышла з дзяржаўнага тэлебачання: яна раней працавала на СТБ. Пасля пачала пісаць і здымаць для праекта «Імёны». Жыць пад адным дахам з такімі рознымі ўяўленнямі пра гэта жыццё пара не змагла. Праўда, невядома, ці падалі яны на развод.

Разыходжанне ў поглядах маладых праявілася нават у сацсетках: калі Аляксей «прыляпіў» да аватаркі налепку з чырвона-залёным сцягам, а Юлія — з бел-чырвона-белым.

«Наша Ніва» спрабавала атрымаць каментар у сям’і Карпенкаў па тэме сямейнага канфлікту. Ні Аляксей, ні яго бацька не адказалі на званкі. А пасля паведамленняў у сацсетках Аляксей увогуле выдаліў свае старонкі ў фэйсбуку і інстаграме.

Юлія таксама публічна не каментуе сітуацыю. Ці змогуць маладыя сысціся зноў і ўрэгуляваць канфлікт, невядома.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]