Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«За апошнія тры дні з 33 атрыманых лістоў па-руску толькі адзін»

06.04.2021 политика
«За апошнія тры дні з 33 атрыманых лістоў па-руску толькі адзін»

Павел Севярынец прааналізаваў лісты, якія атрымаў у СІЗА.

Павел Севярынец правёў аналіз 1,5 тысячы лістоў, якія атрымаў у СІЗА, і прааналізаваў, як змянялася колькасць беларускамоўных. Пра гэта піша ў фэйсбуку жонка палітыка-палітвязня Вольга.

Палітык пералічыў больш за 1,5 тысячы лістоў, якія прыйшлі за 7 месяцаў, паводле мовы і веры.

Напачатку года суадносіны беларускамоўных і рускамоўных лістоў былі блізкія да 50/50. А вось ужо на 31 сакавіка 70% лістоў з Мінску і 72% з рэгіёнаў — беларускамоўныя. За апошнія тры месяцы больш як пяцьдзясят адрасатаў перайшлі на беларускую мову — у лістах, акаўнтах ды часам і наогул у жыцці. За апошнія тры дні з 33-х атрыманых лістоў па-руску толькі адзін.

Па рэгіёнах найбольшая доля беларускамоўных адрасатаў на Гарадзеншчыне (82%), найменшая — на Гомельшчыне (59%), але паўсюль больш за палову.

У абсалютнай колькасці лістоў на першым месцы Мінск (амаль 700 штук), за ім Міншчына і Віцебшчына (каля 100 кожная), затым Гарадзеншчына і Берасцейшчына, плюс багата замежных

50,2% лістоў з Мінску і 46,4% з рэгіёнаў — ад вернікаў. З агульнай колькасці адрасатаў-хрысціянаў 36,5% складаюць рыма-католікі, 6% грэка-католікі, 27% праваслаўныя, 16% пратэстанты, 14,5% нявызначанай канфесіі.

100% грэка-католікаў, 94% рыма-католікаў і 87% нявызначаных беларускамоўныя, а вось сярод праваслаўных і евангельскіх вернікаў беларускамоўных усяго каля паловы.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]