Дзеля Беларусі яны ўсё зрабілі слушна.
Чаму людзі на волі сілкуюцца энэргіяй і аптымізмам ад тых, хто за кратамі? Што палітвязьні даюць грамадзтву — і чым тыя, хто на волі, могуць дапамагчы палітычным зьняволеным? Ці ёсьць эмпатыя да палітвязьняў сярод турэмнікаў? І чаму родным зьняволеных ня варта замоўчваць сваю бяду?
Пра гэта на сайце «Радыё Свабода» разважаюць жонкі палітвязьняў Паўла Севярынца, Міколы Статкевіча і Ігара Лосіка — Вольга Севярынец, Марына Адамовіч і Дарʼя Лосік.
«Там зараз самыя лепшыя людзі нашай краіны, якія заслугоўваюць абсалютнай павагі»
— Я неаднойчы сутыкалася зь нібыта парадаксальнай зьявай — людзі, якія на свабодзе, сілкуюцца энэргіяй і аптымізмам ад тых, хто за кратамі. Пра гэта часта гавораць людзі, якія сустракаюць вязьняў пасьля сутак, яны сьведчаць, што ў іх стала значна больш веры пасьля размовы з чалавекам, які толькі выйшаў з-за кратаў. Веру і надзею многія атрымліваюць зь лістоў палітвязьняў. Падавалася б, павінна было б быць наадварот. Як бы вы патлумачылі гэтую зьяву?
Марына Адамовіч: Людзі, якія за кратамі, у абсалютнай большасьці ўсьведамляюць, за што і чаму яны там знаходзяцца. Яны разумеюць і ведаюць, што дзеля Беларусі яны зрабілі ўсё слушна і працягваюць рабіць усё слушна. Яны сядзяць за свае перакананьні. І гэта вельмі мацуе. І пекла, і рай мы носім у сабе. І яны спрабуюць умацаваць нас.
Памятаеце, як Ігар Ільяш перадаў адказ Каці Андрэевай на пытаньне турэмшчыкаў, ці варта яно таго было. І Каця, і многія іншыя кажуць: «Варта было». Варта было за сваю радзіму, за перакананьні, за сваю мару аб цудоўнай краіне, якую мы заслужылі. Я думаю, што 2020 год паказаў, што беларусы вельмі заслужылі тую цудоўную краіну, за якую мы зараз змагаемся.
Калі ты ўжо за кратамі, усе твае сілы сабраныя на тое, каб змагацца. Людзі, якія там, робяць для перамогі, мабыць, нашмат больш, чым многія з нас тут. Гэта і наш досьвед 2010–2015 гадоў, і сёньняшні досьвед. Сапраўды, там зараз самыя лепшыя людзі нашай краіны, якія заслугоўваюць абсалютнай павагі.
Я зьвяртаюся да блізкіх людзей, якія саромеюцца чамусьці зь нейкіх варʼяцкіх прычын сваіх родных, якія абвінавачваюць іх — «сам вінаваты, няма чаго было лезьці». Яны павінны ўсьвядоміць, што гэта найлепшыя людзі, што іх учынкі вартыя любой павагі, што ніводзін зь беларусаў, якіх цяпер трымаюць за кратамі, не зрабіў нічога такога, што выходзіла б за межы неабходнай абароны альбо прадухіленьня іншага, больш цяжкага злачынства. Гэта людзі, якія змагаліся і змагаюцца за нашу радзіму, за нас усіх, хто цяпер на волі.
«Ім трэба быць сьцятымі, як кулак, увесь час»
Ольга Северинец и ее сын ФранцишекВольга Севярынец: Ахвяра, якую нашы родныя за кратамі прыносяць, настолькі канцэнтраваная, і яна нашмат больш важная, калі параўноўваць яе зь дзеяньнямі, якія мы можам тут рабіць. Яны робяць усё тое, на што яны здольныя зараз у канкрэтны момант. У нас ёсьць нейкія справы, мы нечым іншым можам займацца, мы забываемся, складаем рукі, пакідаем сваю барацьбу. А іх барацьба — няспынная. Ім трэба быць сьцятымі, як кулак, увесь час, і таму яны зь сябе прадукуюць усё самае лепшае, што ў іх ёсьць, бо гэта моцныя, сьветлыя, цудоўныя людзі, таму яны ў крытычнай сытуацыі самае лепшае, сьветлае і аддаюць.
Зь іншага боку, у такіх умовах, у турме, чалавек заўсёды бліжэй да Бога, таму гэта і духоўная праца, і сьветлыя думкі. Ведаю, што многія з тых, хто сядзіць, чытаюць Біблію, асэнсоўваюць, прапускаюць празь сябе. Зразумела, што тады найлепшае з чалавека выходзіць. Таксама гэта і жаданьне не засмучаць сваіх блізкіх. Яны разумеюць, што як мы павінны тут трымацца дзеля іх, так і яны там павінны дзеля нас таксама трымацца.
Можа, у іх няма нашых вечных арэляў, бо ў нас інфармацыя адусюль ідзе і мы то паміраем, то ўваскрасаем, а яны ў вакуўме — можа, ён іх і ратуе дзесьці. Яны змагаюцца, робяць тое, што могуць, і ня трацяць свае сілы на гэтыя арэлі, якія нічога ня значаць. Мы прыносім ахвяру сваімі пакутамі, цярпеньнем, перажываньнямі, і іх ахвяра большая, і гэта самае магутнае, што мы можам зараз Беларусі прынесьці. Вышэй толькі сьмерць.
«Яго незламанасьць натхняе людзей навокал, а ён натхняецца падтрымкай»
Дарья ЛосикДарʼя Лосік: Галоўнае, што Ігар не зламаўся пад тым ціскам, які быў на яго гэтыя 10 месяцаў. Яго ламалі, каб ён у нечым прызнаўся (у чым прызнавацца, калі ты нічога не ўчыніў?), а ён усё роўна гэтага не зрабіў, двойчы галадаў, на знак пратэсту ўскрываў сабе вены. Зламаць яго не атрымалася. Нармальны чалавек ня можа прызнацца ў тым, чаго не рабіў. І гэтая яго незламанасьць, напэўна, нечым натхняе людзей навокал. А ён натхняецца падтрымкай...
Калі яму ішлі сотні лістаў, Ігар проста атрымліваў асалоду, адкрываючы кожны канвэрт, яго гэта вельмі зараджала, што ён не застаўся без увагі. І, канечне, важная міжнародная ўвага з боку розных сэнатараў, дыпляматаў, сусьветных палітыкаў. Ён даведваецца пра гэта ў любым разе, і гэта не дае ўпасьці духам. Ён верыць цяпер не ў справядлівасьць судовай сыстэмы і дзейнай улады (усё даўно растаптана), ён верыць у тое, што міжнародныя арганізацыі могуць аказаць моцны ціск на дзейны рэжым хаця б проста для таго, каб ён адпусьціў закладнікаў, невінаватых людзей, якія амаль год знаходзяцца ў жахлівых умовах пад магутным ціскам.
Зь іншага боку, у такіх умовах, у турме, чалавек заўсёды бліжэй да Бога, таму гэта і духоўная праца, і сьветлыя думкі. Ведаю, што многія з тых, хто сядзіць, чытаюць Біблію, асэнсоўваюць, прапускаюць празь сябе. Зразумела, што тады найлепшае з чалавека выходзіць. Таксама гэта і жаданьне не засмучаць сваіх блізкіх. Яны разумеюць, што як мы павінны тут трымацца дзеля іх, так і яны там павінны дзеля нас таксама трымацца.
Можа, у іх няма нашых вечных арэляў, бо ў нас інфармацыя адусюль ідзе і мы то паміраем, то ўваскрасаем, а яны ў вакуўме — можа, ён іх і ратуе дзесьці. Яны змагаюцца, робяць тое, што могуць, і ня трацяць свае сілы на гэтыя арэлі, якія нічога ня значаць. Мы прыносім ахвяру сваімі пакутамі, цярпеньнем, перажываньнямі, і іх ахвяра большая, і гэта самае магутнае, што мы можам зараз Беларусі прынесьці. Вышэй толькі сьмерць.
«Яго незламанасьць натхняе людзей навокал, а ён натхняецца падтрымкай»
Дарʼя Лосік: Галоўнае, што Ігар не зламаўся пад тым ціскам, які быў на яго гэтыя 10 месяцаў. Яго ламалі, каб ён у нечым прызнаўся (у чым прызнавацца, калі ты нічога не ўчыніў?), а ён усё роўна гэтага не зрабіў, двойчы галадаў, на знак пратэсту ўскрываў сабе вены. Зламаць яго не атрымалася. Нармальны чалавек ня можа прызнацца ў тым, чаго не рабіў. І гэтая яго незламанасьць, напэўна, нечым натхняе людзей навокал. А ён натхняецца падтрымкай...