Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Імя ніводнага палітвязня не мусіць заставацца па-за ўвагай»

27.12.2021 политика
«Імя ніводнага палітвязня не мусіць заставацца па-за ўвагай»

У Батумі прайшла яркая акцыя салідарнасці.

Беларусы Батумі ў апошнюю нядзелю гэтага года выйшлі на традыцыйную акцыю салідарнасці з палітвязнямі, піша «Новы час».

На Радзіме машына рэпрэсій не спыняецца, таму беларуская дыяспара ў паўднёвым Батумі, на жаль, становіцца толькі больш. Удзельнікі акцыі трымаюць у руках сцягі сваіх раёнаў, якія луналі на шматтысячных маршах 2020-га ў Мінску, а таксама бел-чырвона-белыя сцягі, забароненыя ў Беларусі.

У некаторых у руках партрэты палітвязняў, сярод якіх двое — журналісты Мікалай Дзядок і Дзяніс Івашын. Глеб, мужчына, які прынёс аркушы з партрэтамі, кажа, што для яго асабіста было вельмі важна выказаць падтрымку сваім сябрам, якія цяпер за кратамі:

«На сёння ў Беларусі больш за 1200 людзей, зняволеных праз палітыку. На жаль, пакуль мы не можам выйсці з партрэтамі іх усіх. Таму я сёння прыняў рашэнне выйсці з партрэтамі тых людзей, каго я ведаю асабіста. Гэта журналісты і актывісты: Іра Слаўнікава, Дзяніс Івашын і Мікола Дзядок — «Новы Час», Андрэй Кузнечык — «Радыё Свабода», Воля Гарбунова — вядомая актывістка руху па абароне правоў жанчын, Анджэй Пачобут — адначасова журналіст і актывіст Саюза палякаў, Вольга Маёрава, якая не з’яўляецца прафесійным журналістам, але аддала сябе актывізму і публіцыстыцы.

Я лічу, што імя і прозвішча ніводнага палітвязня — не важна, прызнанага ці не — не мусіць заставацца па-за ўвагай. Калі кожны з нас будзе штодня ўзгадваць пра тых, каго ён ведае асабіста, а калі сярод вашых знаёмых няма такіх людзей, то ўзгадвайце тых, хто найбліжэйшы па духу, мы прынамсі падтрымаем нашу хвалю салідарнасці і дадзім зразумець, калі не самім вязням, то іх блізкім, што яны не забытыя, што іх справа вартая».

Mерапрыемства было сапраўды пра салідарнасць. Беларусы Батумі падпісалі паштоўкі —яны паляцяць тым, хто ў Беларусі за кратамі. Але і адчулі салідарнасць з боку тых, хто на Радзіме: беларусы мінскай Грушаўкі сабралі і перадалі падарункі для сваіх суайчыннікаў, якія Новы год вымушана сустракаюць не дома.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]