Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Старшыня Рады БНР заклiкала Зяленскага прыпыніць цкаваньне і абразы беларусаў ва украінскіх мэдыях

05.03.2022 политика
Старшыня Рады БНР заклiкала Зяленскага прыпыніць цкаваньне і абразы беларусаў ва украінскіх мэдыях

Трэба адрознiваць беларусаў i рэжым Лукашэнкi.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася зь лістом да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзімера Зяленскага, у якім выказала падтрымку ўкраінскаму народу ў яго змаганьні за свабоду і незалежнасьць, паведамляе «Радыё Свабода».

Нагадаўшы пра арышты сотняў удзельнікаў акцыі супраць вайны, якая 27 лютага прайшла па ўсёй Беларусі, Івонка Сурвіла зьвярнула ўвагу, што «цягам апошніх дзён у шматлікіх украінскіх мэдыях, сацыяльных сетках, а таксама сярод некаторых дзяржаўных пасадоўцаў назіраецца мэтанакіраванае цкаваньне і беспадстаўнае абвінавачваньне ўсяго беларускага народу ва ўдзеле ва ўзброенай агрэсіі Расеі супраць Украіны і патаканьні дзеяньням Расеі з боку рэжыму Лукашэнкі».

Старшыня Рады БНР зьвярнулася да прэзыдэнта Ўкраіны з просьбай аб «спыненьні захадаў, скіраваных на аўтаматычнае атаясамліваньне беларусаў з нелегітымным рэжымам Лукашэнкі. Мы просім Вас зьвярнуцца да чынавенства і мэдыя з тым, каб прыпыніць беспадстаўнае цкаваньне і абразы беларусаў, наўпроставае асацыяваньне беларускага народу з дыктатарам, а таксама нівэляваньне высілкаў беларусаў у іх шматгадовым змаганьні супраць рэжыму Лукашэнкі».

«Таксама просім Вас нагадаць ім пра сталую падтрымку ўкраінскага народу з боку беларусаў у Вашым змаганьні за дэмакратыю, незалежнасьць і эўрапейскую будучыню. У гэтай сытуацыі ня можа быць калектыўнай адказнасьці і калектыўнай віны», — перакананая старшыня Рады БНР.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]