Што думаюць простыя беларусы пра вайну з Украiнай.
Журналiст Алесь Пiлецкi ў «Фэйсбуку» апублiкаваў свае размовы са сваякамi, якiя застаюцца ў Беларусi.
***
- Сусед, Валодзя, так радаваўся калі вайна пачалася. Усё казаў што вот наканец сейчас оні ім пакажут, эцім бендэравцам. Што тры дня і всьо.
- І што зараз кажа?
- Праз тыдзень замаўчаў, ходзіць злы. Я зараз як яго віжу то кожны раз пытаю, калі ўжо будзе всьо. І смяюся.
- А ён што?
- Кажа мне ісці туды, куды украінцы рускі карабль паслалі.
- А ты?
- Яшчэ больш смяюся.
***
- Як там навіны?
- Нармальна. Чакаем мабілізацыі.
- Пойдзеце па павестках?
- Пойдзем.
- А потым?
- Ну што потым. Атрымаем аўтаматы і ў лясы, што потым. Ужо запасы перавезлі ў адно месца харошае.
***
- Адзін мент знаёмы, тут жыве, я табе расказваў, каторы пасля выбараў нас штрафаваў, зноў вітацца пачаў.
- У сэнсе?
- Ну не вітаўся пасля 2020. А зараз зноў пачаў, сам, першы. Павітаецца і ў бок глядзіць.
- А ты што?
- А я не вітаюся.
***/b>
- Як там справы, прывет.
- Няма часу гаварыць.
- Чым ужо заняты?
- На ўчастку, дагаварваюся каб распахалі ўсё пад бульбу.
- Ты ж не садзіў ніколі бульбы.
- Ну вось бл..ць не садзіў, а тут перадумаў, бл..ць.
***
- Абасраліся яны з гэнай Украінай то абасраліся. Ажно па штанінах цячэць.