Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларуская дыяспара правяла ў Беластоку акцыю салідарнасці з музыкамі Tor Band

06.11.2022 политика
Беларуская дыяспара правяла ў Беластоку акцыю салідарнасці з музыкамі Tor Band

Фотафакт.

Прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластоку сабраліся на возеры ў Дайлідах на чарговую акцыю салідарнасці з палітвязнямі. Гэтым разам акцыя была прысвечаная затрыманым музыкам з гурта Tor Band, паведамляе «Радыё Рацыя».

Традыцыйна, самыя смелыя і загартаваныя акунуліся з нацыянальнымі сцягамі ў возеры. Гаворыць прадстаўнік беларускай дыяспары Беластока – Ян Абадоўскі:

– Нельга саджаць музыкаў толькі за песні, якія яны спяваюць. Беларусь, на жаль, скацілася ўжо ў дыктатуру. І ніякія законы там не працуюць. Таму мы ў Беластоку робім розныя акцыі салідарнасці. Сёння акцыя прысвечаная музыкам Tor Band. Мы спявалі сёння іхныя песні. Гэта вельмі таленавітыя музыкі. Іх песні ў 2020 годзе спявалі вольныя беларусы, якія выходзілі на дэманстацыі.

Як стала вядома, чарговая акцыя беларускай дыяспары плануецца ў бліжэйшыя выходныя і будзе прымеркаваная да другой гадавіны забойства Рамана Бандарэнкі. Адбудзецца яна ля лукашэнкаўскага кансулята і ўпершыню – на вуліцы Вольнай Беларусі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]