Цяпер будзем гаварыць зь ягоным творамі.
Памёр Алесь Родзін/ — загадкавы, вялікі, беспакойны беларускі мастак-філёзаф.
Аднойчы, гадоў 12 таму, у бэрлінскім Тахелесе я спаў проста за ягонай карцінай, клапатлівы пакладзены туды Ільлём С. — і раніцай мяне пабудзіў захоплены жаночы голас. Гэта была нямецкая прыхільніца Алесевага мастацтва, яна прыйшла купіць твор, за якім я начаваў. Алеся ведалі і цанілі на Захадзе — і ня надта, як мне здавалася, разумелі ў Менску. А ён... Алесь — наш сучасны Драздовіч, які заўсёды бачыў і чуў больш, чым ад яго чакалі.
Пазнаёміў нас Зьміцер Вішнёў, некалькі сьветлавых гадоў таму прывёўшы мяне да Алеся ў майстэрню. Мы бачыліся рэгулярна, але гаварылі мала — значна часьцей глядзелі адно на аднаго зь нейкім невымоўным, таямнічым спачуваньнем. Чаму? Хто ён быў такі? Што казаў нам?
Цяпер будзем гаварыць зь ягоным творамі. Бывай, Алесь.
«...Мастацтва – галоўны наркотык. Яно павінна ў цябе ў галаве круціцца і ў душы, з аднаго пералівацца ў другое. Каб ты прыходзіў з раніцы, адразу за пэндзаль – і пагнаў. Калі там час скончыцца? Вось гэта, я лічу, мройнасьць сапраўдная…»
Альгерд Бахарэвiч, «Фэйсбук»